7 траўня 2024, aўторак, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ даведаліся пра даклад Пуціну з альтэрнатыўнай версіяй забойства Нямцова

11
СМІ даведаліся пра даклад Пуціну з альтэрнатыўнай версіяй забойства Нямцова

На мінулым тыдні прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну паведамілі пра выканаўцаў і арганізатараў забойства Барыса Нямцова.

Арганізатарам злачынства быў нібыта названы нейкі «маёр Руслан».

Як паведамляе «Новая газета», прозвішча «маёра Руслана» вядомае прэзідэнту, вядомае яно і выданню, а таксама «дзесяткам, калі не сотням супрацоўнікаў МУС, ФСБ і СК». Пры гэтым, паводле звестак газеты, Руслана ўжо «дапытвалі ў Грозным ў панядзелак, не дапусціўшы уцечкі ў прэсу, але намякнуўшы, што блізкі сваяк Руслана - высокапастаўлены чачэнскі сілавік». Выданне адзначае, што раней Руслан служыў у батальёне «Поўнач» (у якім служыў і абвінавачаны ў забойстве Нямцова Заур Дадаеў), быў неаднаразова ўзнагароджаны. Пазней ён перабраўся ў Маскву, дзе працуюць два ягоныя дзядзькі, піша РБК.

Паводле звестках «Новай газеты» Пуціну нібыта таксама было паведамлена аб існаванні «расстрэльнага спісу», у які, акрамя Барыса Нямцова, «уключаныя Аляксей Венядзіктаў, Міхаіл Хадаркоўскі і, імаверна, Ксенія Сабчак». «Новая газета» не спасылаецца ні на адну крыніцу, адкуль была атрыманая інфармацыя аб «маёры Руслане». Следчую групу паводле справы аб забойстве Нямцова ўзначальвае Ігар Красноў. У 2009 годзе ён вёў справу аб забойстве адваката Станіслава Маркелава і журналісткі «Новай газеты» Анастасіі Бабуравай актывістам радыкальнай нацыяналістычнай арганізацыі БОРН Мікітам Ціханавым.

10 сакавіка стала вядома, што абвінавачаны ў забойстве Нямцова Заур Дадаеў адмовіўся ад прызнальных паказанняў. На сустрэчы з праваабаронцамі, якія прыйшлі ў СІЗА «Лефортава», Дадаеў заявіў, што прызнаўся, каб выратаваць свайго сябра і былога падначаленага Руслана Юсупава, які ў момант затрымання знаходзіўся побач з ім. «Думаў, яго выратую, і мяне да Масквы давязуць жывога. А то б здарылася са мной тое ж, што і з Шаванавым. Ён жа нібыта падарваўся на гранаце...», - заявіў Дадаеў журналісту «Маскоўскага камсамольца».

Учора таксама стала вядома, што Дадаеў звольніўся з МУС ужо пасля забойства Барыса Нямцова. Як заявіў у эфіры тэлеканала «Россия 1» намеснік кіраўніка войскамі Паўночна-Каўказскага рэгіянальнага камандавання ВВ МУС Ігар Грудноў, Дадаеў, які займаў пасаду намеснікам камандзіра палка батальёна «Поўнач», з 27 студзеня знаходзіўся ў адпачынку, цягам 30 дзён - да 28 лютага. «Па вяртанню з адпачынку ён (Дадаеў) быў звольнены устаноўленым парадкам і выключаны са спісу вайсковай часткі», - заявіў Грудноў. Апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце. 7 сакавіка былі затрыманыя падазраваныя ў злачынстве - Заур Дадаеў, Тамерлан Эскерханаў, Хамзат Бахаеў, а таксама Шагіт і Анзор Губашывы. Яшчэ адзін падазраваны - Беслан Шаванаў - учыніў самападрыў падчас затрымання ў Грозным. Дадаеву і Анзору Губашаву ўжо прад'яўленыя абвінавачванні ў забойстве і незаконным абарачэнні зброі - яны арыштаваныя да 28 красавіка. Эстэрханаў, Бахаеў і Шагіт Губашаў застаюцца ў статусе падазраваных - яны арыштаваныя да 7-8 траўня.

Следства паведамляла пра тое, што адразу пасля затрымання Дадаеў даў прызнальныя паказанні. Як паведамляла агенцтва «Росбалт» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах, Дадаеў прызнаўся, што ўчыніў забойства пасля таго, як даведаўся, што Нямцоў «неаднаразова дапускаў негатыўныя выказванні ў адрас мусульман, якія пражываюць на тэрыторыі Расеі». Паводле звестак агенцтва, у справе аб забойстве Нямцова няма заказчыкаў, злачынства было спланаванае і ўчыненае Дадаевым і Шаванавым.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках