6 траўня 2024, панядзелак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ударныя групоўкі войскаў акупантаў на Данбасе: схема

12

На сённяшні дзень ударныя сілы акупантаў уключаюць да 14 тыс. баевікоў, 150 танкаў, 200 ББМ і каля 75 адзінак рэактыўных артсістэм.

Liga.net апублікавала інфаграфіку наяўнасці на ўсходзе Украіны ўдарных груповак расейска-тэрарыстычных войскаў, сфармаваных там паводле стану на 11 сакавіка 2015 года.

Так, у Луганскім кірунку засяроджана 5500 баевікоў, да 50 танкаў і столькі ж адзінак буйной ствольнай артылерыі. Таксама тут адзначана наяўнасць 36 установак рэактыўных сістэм залпавага агню і блізу 90 бронемашын. Найбольш імаверны ўдар расейска-тэрарыстычных войскаў - Станіца Луганская, Шчасце і «калідор» на Лісічанск.

Данецкай кірунак у «войску ДНР» цяпер з'яўляецца найбольш умацаваным. Тут лакалізавана больш за 6000 чалавек жывой сілы, 82 танкі, 91 ББМ, 50 ствалоў цяжкай артылерыі і 24 адзінкі РСЗА. Эксперты адзначаюць вельмі высокую імавернасць масіраванай атакі з абодвух флангаў на Аўдзееўку, пасля чаго можна чакаць спробаў прарвацца ў бок Чырвонаармейска, а таксама Краматорска і Славянска.

Нягледзячы на сталыя інфармацыйныя правакацыі ў сетцы з боку акупантаў, сілы баевікоў на паўднёвым фронце значна саступаюць сілам у іншых кірунках. Тут адзначаецца наяўнасць да 2,5 тыс. чалавек «асабістага складу», 25 танкаў, 20 ББМ, 36 адзінак ствольнай артылерыі, 14 рэактыўных артсістэм і да 80 іншых аўтамабіляў. На гэтым напрамку прасоўванне баевікоў магчымае ў бок Валнавахі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках