6 траўня 2024, панядзелак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іларыёнаў: Баевікі ДНР паспрабуюць стварыць Марыупальскі кацёл

1
Іларыёнаў: Баевікі ДНР паспрабуюць стварыць Марыупальскі кацёл

Сітуацыю на Данбасе можа выправіць замена вайсковага кіраўніцтва і ўсёй машыны вайсковага праўлення Украіны.

Пра гэта заявіў былы дарадца прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, старшы навуковы супрацоўнік вашынгтонскага Інстытута Катона Андрэй Іларыёнаў у інтэрв'ю gordonua.com.

"Наступ будзе, але пакуль я дакладна не магу сказаць, калі. Маё адчуванне, што асноўны ўдар будзе, хутчэй за ўсё, праз некалькі дзён. Магчыма, праз тыдзень. Гэта пойдзе па нарастаючай, але асноўныя баявыя дзеянні разгорнуцца, відавочна, у сярэдзіне месяца. Асноўны ўдар, думаю, будзе, хутчэй за ўсё, не на Марыупаль, а ў абыход, але ўсё ж з мэтай захопу Марыупаля. Гэта значыць, яны паспрабуюць стварыць Марыупальскі кацёл", - паведаміў ён.

З ягоных слоў, сітуацыю на Данбасе выправіць толькі замена вайсковага кіраўніцтва і ўсёй машыны вайсковага праўлення Украіны.

"Цяпер гэта амаль выключна залежыць ад вайскоўцаў. Гэтыя крокі ўжо абмяркоўваліся неаднаразова. Баюся, што галоўныя крокі - гэта замена вайсковага кіраўніцтва і ўсёй вайсковай арганізацыі. Гэта павінна датычыцца не толькі аднаго чалавека, але і наогул самай машыны вайсковага праўлення. З няправільным чалавекам у кіраўніцтве падолець праціўніка наогул немагчыма, а з тым, хто мала дасведчаны, але правільны чалавек, гарантый няма, але шанец ёсць", - заявіў Іларыёнаў.

Раней полк "Азоў", спасылаючыся на перахопленыя перамовы, заявіў аб тым, што пасля 10 сакавіка баевікі рыхтуюць наступ на Данбасе. Аб атрыманні такой інфармацыі заявілі і ў Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны.

У абаронным ведамстве ЗША таксама асцерагаюцца, што Расея можа рыхтаваць чарговы шырокі наступ на пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках