6 траўня 2024, панядзелак, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Пуцін захварэў

87
Reuters: Пуцін захварэў

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін скасаваў запланаваны на гэтым тыдні візіт у Казахстан.

Як паведамляе крыніца Reuters ва ўрадавых колах Казахстана, скасаванне візіту можа быць звязанае з хваробай.

«Візіт скасаваны, верагодна, Пуцін захварэў», - заявіла крыніца агенцтва ва ўрадзе Казахстана, якая пажадала застацца невядомай.

Чакалася, што да перамоваў Пуціна і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева далучыцца Аляксандр Лукашэнка. Пакуль невядома, ці адбудзецца візіт Лукашэнкі ў Казахстан, піша РБК.

Чуткі аб праблемах са здароўем у Пуціна з'яўляюцца дастаткова рэгулярна. Напачатку лютага USA Today са спасылкай на звесткі Пентагона паведамляла, што Пуцін пакутуе на сіндром Аспергера - «аўтызм, які закранае ўсе ягоныя пастановы». Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў гэта «глупствам, якое не заслугоўвае каментара».

У кастрычніку 2014 года ў дадатку да нью-йоркскага таблоіду New York Post журналіст Рычард Джонсан заявіў, што ў Пуціна - рак падстраўнікавай залозы. Каментуючы гэтае паведамленне, Пяскоў заяўляў: «Не дачакаюцца, скулле ім на язык, усё нармальна».

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках