6 траўня 2024, панядзелак, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі распавялі, як трэба правільна піць ваду

13
Дыетолагі распавялі, як трэба правільна піць ваду

Каб вада заўсёды прыносіла карысць арганізму і здароўю, неабходна ведаць некалькі нюансаў.

Не кожнаму чалавеку трэба ўжываць у дзень славутыя 2 л вады. Колькасць неабходнай менавіта вам вадкасці ў дзень можна лёгка разлічыць па формуле: 30 мл на 1 кг вагі цела, г.з. калі вы важыце, да прыкладу, 60 кг, ваша сутачная норма складае 1,8 л.

Большую частку сутачнай нормы неабходна выпіваць у першай палове дня, крыху менш - у другой. Перад сном лепш абмежаваць сябе ва ўжыванні вадкасці. Асабліва гэта тычыцца людзей з нырачнымі і сардэчнымі захворваннямі, піша hochu.ua.

Піць трэба роўнымі часткамі і паступова павышаць колькасць вады ў дзень. Калі вы да гэтага не выпівалі 2 літры, не трэба ў першы ж дзень спрабаваць іх адужаць. Пачынайце з малой колькасці і прыслухоўвайцеся да свайго арганізму - вам павінна быць камфортна.

Вельмі важна выпіць 1-2 шклянкі чыстай вады адразу пасля абуджэння. За ноч арганізм абязводжваецца, таму абавязкова неабходна папоўніць ягоныя запасы вадкасці.

Кожны выпіты кубак кавы ці моцнай гарбаты трэба кампенсаваць шклянкай вады.

Цёплая вада хутка засвойваецца, таму хутка здавальняе смагу.

Дыетолагі разыходзяцца ў меркаванні, ці правільна запіваць ежу вадой. Некаторыя прытрымліваюцца думкі, што гэта шкодна, бо вада разводзіць страўнікавы сок, неабходны для пераварвання ежы. Іншыя мяркуюць, што вада з ежай проціпаказаная людзям з паніжанай кіслотнасцю, а для ўсіх астатніх істотнай розніцы не будзе.

Што да ўжывання вады падчас трэніровак. Спецыялісты рэкамендуюць піць кожныя 20 хвілін 150 мл вады (як раз аб'ём аднаразовых пластыкавых шкляначак у кулерах), калі ў вас высокаінтэнсіўная трэніроўка (напрыклад, сілавая з вялікай вагой). Калі гэтага не рабіць, кроў будзе гуснуць, што пацягне за сабой вялікую нагрузку на сэрца. Ва ўсіх іншых выпадках падчас трэніроўкі можна не піць. Але абавязкова выпіць вады пасля практыкаванняў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках