3 траўня 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаеў пятым разам сабраўся на пасаду прэзідэнта

29
Назарбаеў пятым разам сабраўся на пасаду прэзідэнта

Дзейны прэзідэнт Казахстана зацверджаны кандыдатам для ўдзелу ў пазачарговых выбарах кіраўніка дзяржавы.

Нурсултана Назарбаева вылучыла кіроўная партыя Нур Атан. Пастанова была прынятая сёння на з'ездзе партыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Першы і пакуль адзіны прэзідэнт Казахстана, выступаючы перад дэлегатамі з'езда, заявіў, што згодны на вылучэнне ягонай кандыдатуры.

Канстытуцыя Казахстана забараняе адной і той жа асобе абірацца на пасаду прэзідэнта больш за два разы запар. Пры гэтым у асноўным законе агаворваецца, што ў дачыненні да першага прэзідэнта Казахстана «правіла двух тэрмінаў» не дзейнічае.

Пазачарговыя выбары прэзідэнта Казахстана (пятыя па ліку) прызначаныя на 26 красавіка. На 9 сакавіка было вядома пра вылучэнне 14 кандыдатаў. Чатыром з іх ЦВК рэспублікі адмовіў: двум з прычыны таго, што яны не дасягнулі 40 гадоў, і яшчэ двум - на падставе заключэння лінгвістычнай камісіі. Кандыдаты ў прэзідэнты Казахстана павінны прайсці экзамен на веданне казахскай мовы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках