6 траўня 2024, панядзелак, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швецыя гатовая пашырыць санкцыі супраць Расеі

1
Швецыя гатовая пашырыць санкцыі супраць Расеі

У выпадку неабходнасці Швецыя гатовая пашырыць санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта заявіў у сераду прэм'ер-міністр Каралеўства Швецыя Стэфан Левен падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе "Укринформ".

"Мы ўжо заяўлялі, што мы гатовыя, калі гэта будзе неабходна, пашырыць санкцыі. Прынамсі мы мяркуем, што яны павінны быць падоўжаныя", - сказаў Левен.

Ён выказаў перакананне, што вынікі такіх санкцый сапраўды з'яўляюцца прыкметнымі.

"Ужо ёсць як станоўчыя, так і адмоўныя сігналы, улічваючы, што ў Дэбальцаве было парушэнне дамоўленасцяў, бо рэжым спынення агню павінен быў працягвацца, але Дэбальцава ў гэты час было атакаванае", - адзначыў Левен, чарговым разам падкрэсліўшы, што Еўрапейскі Звяз павінен заставацца адзіным у пытанні санкцый.

У сваю чаргу Пётр Парашэнка адзначыў, што праціўнік цяпер спадзяецца на тое, што 28 краін ЕЗ не змогуць аб'яднацца.

"Нашы ворагі чакаюць, каб 28 краін-чальцоў Еўрапейскага Звязу не змаглі аб'яднацца, знайсці адну-дзве краіны, якія могуць заблакаваць усякія пастановы ці санкцыі. Калі хто-небудзь хоча паказаць карцінку, што Еўрапейскі Звяз не мае права ўводзіць новыя санкцыі, то гэта няпраўда, бо большасць лідараў ЕЗ робяць заявы аб тым, што калі Менскія дамоўленасці не будуць выкананыя, то будуць новыя санкцыі. І разам з ЕЗ будуць уведзеныя санкцыі Злучаных Штатаў, краін "Вялікай сямёркі" і г.д. Таму наша пасланне толькі адно - Еўропа, заставайся аб'яднанай, бо Украіна ваюе не толькі за ўласны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, мы ваюем за еўрапейскія каштоўнасці і прынцыпы, гэта больш важна, чым грошы", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках