6 траўня 2024, панядзелак, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірацкае войска ўвайшло ў Тыкрыт

Ірацкае войска ўвайшло ў Тыкрыт

Ірацкія ўзброеныя сілы ўвайшлі ў горад Тыкрыт.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Agence France-Presse.

Вайскоўцы ўрадавых войскаў і байцы шыіцкай міліцыі прарваліся на паўночныя ўскрайкі горада, увайшлі ў раён Кадысіі і цяпер праводзяць там зачыстку. Як паведаміў губернатар правінцыі Салах-эд-Дын, ірацкі сцяг узняты над будынкам вайсковага шпіталя ў Кадысіі, адбітай у баевікоў.

Наступ на Тыкрыт пачаўся 10 дзён таму. Больш за 20 тысяч салдат ірацкага войска і байцоў шыіцкай міліцыі «Хашыд Шаабі» пры падтрымцы мясцовых суніцкіх плямёнаў вызвалілі ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы» шырокія тэрыторыі на ўсход ад горада і вузкую паласу ўздоўж ракі Тыгр. У аўторак, 10 сакавіка, здаўся горад Аль-Алам, і ўрадавыя часткі выйшлі да самых ускраін Тыкрыта.

Раніцай у сераду, 11 сакавіка, наступ з поўначы замарудзіўся: перадавыя часткі патрапілі пад снайперскі агонь і вымушаныя былі затрымацца, каб абясшкодзіць фугасы на дарогах і зачысціць будынкі на абочынах шашы, якая вядзе да Тыкрыта. На захад ад горада наступ спынілі мінныя палі. На паўднёвых подступах да Тыкрыта артылерыя і авіяцыя ўрадавых войскаў вядзе абстрэл пазіцый баевікоў. Каб абцяжарыць каардынацыю наступу з розных кірункаў, ісламісты напярэдадні ўзарвалі мост праз Тыгр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках