6 траўня 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на «Камароўцы» прыводзяць менчукоў у шок

86

Вэнджаны сібас там прадаюць за 1 650 тысяч, а тунец за 630 тысяч.

Дзе шукаць таннейшыя тавары ў крызіс, як не на рынку. «Комсомольская правда в Беларуси» зазірнула на Камароўскі рынак і пераканалася, што тут нямала коштаў, якія могуць уразіць сваёй сумай.

Каля прылаўкаў з рыбай пакупнікоў няшмат. Збольшага рыбу купляюць пенсіянеры.

- Пасля таго як кошт узняўся на 30%, пакупнікоў стала менш, - прызнаецца прадавец. - Што людзі бяруць? Вядома, рыбу таннейшую, да 100 тысяч за кіло: мінтай, мойву, салаку.

Хоць на прылаўку можна знайсці і філе чырвонага тунца за 630 тысяч. Але больш за ўсё нас уразіў сямізначны кошт чылійскага сібаса. Толькі... 1 650 тысяч рублёў.

- А чаму так дорага? - пытаюцца журналісты ў прадавачкі, але жанчына, усміхаючыся, адмахваецца.

- А асятра коштам 590 тысяч за кілаграм у вас бяруць?

- Асетр жа астраханскі! Тут чыстае мяса, філе.

А вось і краб за 1 мільён 200 тысяч.

- Гэта камчацкі краб! - тлумачыць прадавец. - Але ў гіпэрмаркеце ён яшчэ даражэйшы.

- І купляюць такі далікатэс?

- Так, але такіх запытаў няшмат. Балазе, у нас купляюць рыбу для добрых рэстарацый.

Прадаўцы сухіх пладоў таксама прызнаюцца: кошт вырас, але пакупнікоў не стала менш.

- Падаражэў моцна фундук. Напрыклад, летась ён каштаваў 200 тысяч, а цяпер - 298 тысяч. Але людзі бяруць, толькі меншымі порцыямі. Грамаў па 100.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках