28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Дыялог ЕЗ і ўладаў вядзе да кансервацыі рэжыму і росту рэпрэсій

7
Віталь Рымашэўскі: Дыялог ЕЗ і ўладаў вядзе да кансервацыі рэжыму і росту рэпрэсій

Размаўляць з уладамі без грамадзянскай супольнасці - гэта значыць ігнараваць народ.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі. У інтэрв'ю «Радыё Рацыя» ён даў негатыўную ацэнку правядзенню ў Брусэлі перамоваў паміж Еўразвязам і ўладамі Беларусі.

«Палітычная апазіцыя, грамадзянская супольнасць, праваабарончыя арганізацыі - гэта адзіныя суб'екты, якія могуць хоць неяк пракантраляваць тое, што робіць беларуская ўлада. Размаўляць з беларускімі ўладамі без грамадзянскай супольнасці - гэта значыць ігнараваць ўвесь беларускі народ. Калі гэтыя перамовы ператворацца толькі ў дыялог з рэжымам Лукашэнкі, закрыты, кулуарны, то яны прывядуць толькі да кансервацыі дзейнага рэжыму, да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, да росту рэпрэсій», - адзначыў палітык.

Толькі пры кантролі ўладаў з боку апазіцыі і грамадзянскай супольнасці могуць адбыцца змены да лепшага, упэўнены Рымашэўскі. У адваротным выпадку двухбаковы закрыты дыялог паміж ЕЗ і ўладамі Беларусі стане толькі імітацыйным працэсам і прывядзе да азербайджанізацыі сітуацыі ў Беларусі.

Лідэр БХД ўважае за неабходнае вярнуцца да трохбаковага фармату дыялогу.

Нагадаем, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 8-10 сакавіка наведвала Брусэль. Мэта візіту - удзел у чарговым раўндзе кансультацый у пытанні «мадэрнізацыі» паміж Беларуссю і ЕЗ. 11 сакавіка ў Менску абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі з Радай Еўропы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках