5 траўня 2024, Нядзеля, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі ў цывільным» прыйшлі да бацькоў забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай

9
«Людзі ў цывільным» прыйшлі да бацькоў забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай

Адзін з іх прадставіўся супрацоўнікам міліцыі, другі моўчкі прысутнічаў пры размове.

Пра гэта распавёў Уладзімір Мялешка - айчым Веранікі Чаркасавай, піша «Салiдарнасць».

Чалавек у цывільным сказаў, што хацеў бы пагаварыць пра сына загінулай журналісткі Антона.

- Мы сказалі, што ўсяму ёсць мяжа, нашаму цярпенню - таксама, і адмовіліся размаўляць з візітантамі, - сказаў Уладзімір Мялешка.

Мама Веранікі Чаркасавай Дыяна Цімафееўна мяркуе, што такі ранні прыход мог быць абумоўлены спробай зрабіць брыдоту, заспець знянацку.

- Што трэба было людзям, якія прыйшлі да нас у дом а 6.30 раніцы? Чым больш думаю, тым выразней разумею, што мы ім перашкаджаем, - кажа Дыяна Чаркасава. - Проста перашкаджаем сваім існаваннем, як замінала ім наша дачка, якая была сумленнай журналісткай, мела свой уласны погляд на ўсё, што адбывалася ў краіне. Усе сённяшнія дзеянні нашых прадстаўнікоў доблесных праваахоўных органаў супраць двух адзінокіх хворых састарэлых людзей нізкія і бессэнсоўныя ў сваёй жорсткасці.

Журналістка Вераніка Чаркасава загінула 20 кастрычніка 2004 года. Яе знайшлі ва ўласнай кватэры з 43-ма нажавымі раненнямі. Зверскае забойства да гэтага часу не раскрытае.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках