5 траўня 2024, Нядзеля, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першую рату МВФ Украіна атрымае сёння-заўтра

Першую рату МВФ Украіна атрымае сёння-заўтра

Памер першай раты складзе блізу $5 млрд, з якіх $2,2 млрд будуць накіраваныя ў НБУ.

Першую рату фінансавай дапамогі ад МВФ Украіна атрымае ўжо заўтра. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміла міністр фінансаў Украіны Наталля Ярэська, піша Liga.net.

«Першую рату мы чакаем заўтра, я спадзяюся. Калі не сёння», - сказала яна.

З яе слоў, памер першай раты складзе блізу $5 млрд, з якіх $2,2 млрд будуць накіраваныя ў Нацбанк, а $2,8 млрд - ураду.

Нагадаем, учора, 11 сакавіка, оада дырэктараў МВФ зацвердзіла новую 4-гадовую крэдытную праграму Extended Fund Facility (EFF, механізм пашыранага крэдытавання або Extended Fund Facility па-ангельску) на $17,5 млрд, або 12,348 спецыяльных правоў пазыкі, замест ранейшай праграмы Stand-by на $17 млрд.

Плануецца, што $10 млрд Украіна атрымае ў 2015 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках