5 траўня 2024, Нядзеля, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз «валютную забарону» Беларусь недалічыцца 200 тысяч турыстаў

24
Праз «валютную забарону» Беларусь недалічыцца 200 тысяч турыстаў

Расейцы адмаўляюцца ад адпачынку ў беларускіх санаторыях.

Міністэрства спорту і турызму просіць скасаваць >забарону на разлікі ў валюце за турыстычныя туры"Комсомольская правда в Беларуси".

- Ужо з першага сакавіка згодна з пастановай Нацбанка №47 мы спынілі разлікі ў замежнай валюце, - паведамілі ў санаторыі "Белая Русь", што ў Менскай вобласці. - Расейцы - нашы асноўныя кліенты - абураныя такімі нязручнасцямі: пішуць, тэлефануюць, лаюцца. Бо Раней яны маглі самі аплаціць тур у расейскіх рублях праз адмысловы рахунак. Цяпер яны гэтага зрабіць не могуць. І калі раней выпадкі адмовы ад тураў былі вельмі рэдкімі, то цяпер шмат адмоў. Калі ў мінулым годзе мы не ведалі гора, атрымліваючы папярэднюю аплату яшчэ ў сакавіку-красавіку, то цяпер ніякай гарантыі на запаўняльнасць няма.

- Мы вымушаныя былі адпраўляць нашых кліентаў у абменнік, каб яны змаглі аплаціць тур у беларускіх рублях, - кажуць у санаторыі "Брэстаграздраўніца" (былы санаторый "Бярэсце". - Рэд.) Берасцейскай вобласці. - Вядома, абурэнне ёсць. Людзі звыклі зручна і проста аплачваць. І рабілі гэта самастойна. Санаторыі асцерагаюцца, што праз забарону ў Беларусь не зможа прыехаць амаль 200 тысяч замежнікаў, як у мінулым годзе. Больш за тое, пад пагрозай і амбіцыйны план дзяржавы зарабіць на іншаземцах у гэтым годзе больш як 480 мільёнаў даляраў.

Турыстычныя фірмы апынуліся ў яшчэ больш складанай сітуацыі. Пастанова прыводзіць да падаражэння тураў на 3-5 адсоткаў. Акрамя таго, ашчаджаныя на адпачынак у валюце грошы, не захочуць губляць пры абмене. Турыстычныя арганізацыі кажуць, што іх кліенты сыходзяць да ўкраінскіх, расейскіх ды іншых аператараў.

- Цяпер назіраецца імклівы спад аб'ёму ранніх продажаў і ранняга рэзервавання. Значныя нашыя кампаніі кажуць, што адзінкі рэзервуюць цяпер туры, у параўнанні з тым, што было раней, - распавёў дырэктар Рэспубліканскага звязу турыстычных арганізацый Валянцін Цэхмайстар. - І што ў выніку? Валюта сыходзіць за мяжу, Беларусь недаатрымае сродкі ад валютна-абменных аперацый і падаткаў у бюджэт. Наш звяз сігналізаваў аб такіх наступствах яшчэ да ўваходжання гэтай пастановы ў дзеянне, тым больш што ў 2010 - 2011 гадах такая сітуацыя ўжо была. Але нас, на жаль, не пачулі.

Адразу пасля прыняцця пастановы ва ўрад пайшоў шквал зваротаў і званкоў. І Адміністрацыя Лукашэнкі даручыла Нацбанку вярнуцца да гэтага пытання з усімі зацікаўленымі асобамі. Нарада Нацбанка, Мінгандлю, Міністэрства спорту і турызму і звязаў турыстычных арганізацый прайшла ў аўторак.

- У варунках набліжэння перыяду актыўнага адпачынку і аздараўлення было б мэтазгодным захаваць магчымасць страхавым і турыстычным кампаніям весці сваю дзейнасць з выкарыстаннем замежнай валюты да заканчэння гэтага турыстычнага сезону, - паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму. - Спецыялісты мяркуюць, што абмежаванне выкарыстання валютных сродкаў у турыстычнай сферы можа прычыніцца да негатыўных наступстваў, пачынаючы ад адтоку валюты з краіны і заканчваючы падзеннем попыту на турпаслугі, прапанаваныя беларускімі кампаніямі.

Праўда, Нацыянальны банк заявіў, што пакуль паслабленняў у гэтым пытанні не прадбачыцца.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках