6 траўня 2024, панядзелак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Відавочцы бачылі запуск ракеты па збітым на Данбасе «Боінгу»

5

Новыя сведкі пацвердзілі, што самалёт малайзійскіх авіяліній збілі баевікі.

Пра гэта паведамляе УНИАН са спасылкай на Reuters.

Паказанні чатырох сельскіх жыхароў з Краснага Акцябра, размешчанага за 7 кіламетраў на поўдзень ад Снежнага, важныя тым, што відавочцы бачылі ракету на ранняй стадыі палёту, піша выданне. Гэта, у сваю чаргу, сведчыць на карысць версіі, што ракета была запушчаная з кантраляванай сепаратыстамі тэрыторыі.

Так, 45-гадовая Валянціна Каваленка распавяла журналістам, што бачыла ракету, калі яна капала бульбу на агародзе днём 17 ліпеня 2014 г., аднак спачатку падумала, што гэта быў дым з размешчанай непадалёк шахты "Прагрэс".

Яе словы пацвердзіла 14-гадовая дачка, якая дадала, што бачыла і выбух ракеты.

Аб убачаным выбуху заявіла таксама 30-гадовая жыхарка вёскі Вольга Красільнікава.

"Я ўбачыла дым у небе, затым пачула моцны выбух і ўбачыла вялікае блакітнае (воблака) дыму", - сказала яна.

Таксама заявіў, што бачыў ракету, 58-гадовы жыхар вёскі Пётр Фядотаў, які, піша выданне, спачатку заявіў, што гэта адбылося на тэрыторыі, падкантрольнай баевікамі.

Боінг-777 малайзійскай авіяліній быў збіты на Данбасе 17 ліпеня 2014 г. Украіна і яе заходнія саюзнікі абвінавачваюць у гэтым баевікоў і Расею, тыя ў сваю чаргу, абвінавачваюць Украіну, заяўляючы, што не маюць зброі, здольнай ўразіць лайнер на вышыні больш за 10 кіламетраў.

Пры гэтым да катастрофы расейскія СМІ неаднаразова транслявалі заявы баевікоў аб наяўнасцi ў iх зенітна-ракетных комплексаў "Бук", а адразу пасля таго, як Боінг быў збіты, баевікі паведамілі, што збілі ўкраінскі транспартны самалёт Ан-26.

У катастрофе загінулі 298 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках