6 траўня 2024, панядзелак, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На спадарожніку Юпітэра выяўлены салёны акіян

5
На спадарожніку Юпітэра выяўлены салёны акіян

Заціснуты паміж двума пластамі лёду салёны акіян знаходзіцца на глыбіні паміж 150-м і 250-м кіламетрам ад паверхні Ганімеда.

Еўрапейскія і амерыканскія навукоўцы заявілі, што выявілі пераканаўчыя доказы гэтага. Вынікі сваіх даследаванняў аўтары апублікавалі ў Journal of Geophysical Research: Space Physics, піша «Карэспандэнт».

Ганімед - адзіны спадарожнік Сонечнай сістэмы, якія маюць уласнае магнітнае поле. Навукоўцы мяркуюць, што гэта звязана з перасоўваннямі матэрыі ў ягоным металічным ядры. Для Ганімеда характэрныя палярныя ззянні, аналагічныя зямным, а на яго магнітасферу робіць значны ўплыў магнітнае поле Юпітэра.

У 1990-х гадах зонд NASA Galileo даследаваў магнітнае поле Ганімеда і ўсталяваў, што на глыбіні 170 кіламетраў у ім можа прысутнічаць вадкі акіян. Аднак з той жа імавернасцю выяўленыя асаблівасці можна было звязаць з унутраным магнітным полем.

Цяпер навукоўцам, выкарыстоўваючы тэлескоп Hubble, удалося прасачыць уплыў электраправоднага падлёднага салёнага акіяна Ганімеда на палярныя ззянні. Гэты акіян, як выявілася, змякчае ваганні магнітнага поля на канцавоссях спадарожніка, выкліканыя ўплывам магнітасферы Юпітэра.

Навукоўцы адзначаюць, што Galileo не мог заўважыць такога эфекту, бо пралятаў міма Ганімеда толькі цягам 20 хвілін. Гэтага было недастаткова для бесперапынных назіранняў, якія тэлескоп Hubble праводзіў цягам сямі гадзін.

Геафізікі паведамляюць, што заціснуты паміж двума пластамі лёду салёны акіян знаходзіцца на глыбіні паміж 150-м і 250-м кіламетрам ад паверхні спадарожніка або ніжэй 330 кіламетраў. Такое становішча акіяна сведчыць аб імавернай адсутнасці на Ганімедзе тэрмальных крыніц (ёсць, напрыклад, на спадарожніку Сатурна Энцэлад), якія ў адсутнасць доступу да сонечнага святла служаць асноўнымі крыніцамі энэргіі для магчымых жывых арганізмаў.

Даследаванне спадарожніка Юпітэра працягнецца з дапамогай апарата Еўрапейскага касмічнага агенцтва JUICE (Jupiter Icy Moon Explorer). Ганімеда міжпланетная станцыя, якую плануюць запусціць у 2022, дасягне ў 2032-м. Кошт місіі ў даследаванні прыпаверхневых акіянаў у спадарожнікаў Юпітэра Ганімеда, Еўропы і Каліста ацэньваецца 900 мільёнаў еўра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках