6 траўня 2024, панядзелак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Расея ўзмацняе вайсковую прысутнасць пад бокам у ЗША

3
Bloomberg: Расея ўзмацняе вайсковую прысутнасць пад бокам у ЗША

Вашынгтон адважыўся на нармалізацыю стасункаў з Кубай праз спробы Расеі размясціць на выспе свой флот.

Расейскія караблі праводзілі аперацыі побач з ЗША. Ілюстрацыя Сайт прэзідэнта Расеі: Расея вярнулася да тактыкі часоў Халоднай вайны, спрабуючы ўзмацніць сваю вайсковую прысутнасць бліжэй да тэрыторыі ЗША. Крэмль дамаўляецца аб размяшчэнні сваіх бамбавікоў і флоту ў Паўднёвай Амерыцы і на Далёкім Усходзе.

Пра гэта паведамляе Bloomberg, нагадваючы аб заяве прадстаўніцы Дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі аб тым, што Вашынгтон спрабуе аказваць ціск на В'етнам праз выкарыстанне расейцамі вайсковай базы ў краіне. Прынамсі, вайсковая авіяцыя Расеі выкарыстоўвае былую амерыканскую базу ў горадзе Камрань. Тут расейскія самалёты прызямляюцца для дазапраўкі перад тым, як учыніць правакацыі ў Заходнім Паўшар'і, піша zn.ua.

"Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвінавачвае ЗША ва ўмяшанні ў ягоную сферу ўплыву праз амерыканскую падтрымку Украіны, якая ваюе з прарасейскімі баевікамі. У гэты ж час, Вашынгтон турбуе расейскае нарошчванне вайсковай моцы", - нагадвае выданне. Выступаючы перад сенатам камандуючы марскіх пяхотнікаў ЗША генерал Джон Кэлі заявіў, што Расея спрабуе ўзмацніць свой уплыў у абедзвюх Амерыках.

Пачынаючы з 2008 года, Крэмль з дапамогай прапаганды, гандлю і продажу ўзбраення спрабуе ўмацаваць сваю прысутнасць у Паўднёвай Амерыцы, прынамсі, у Венесуэле, Аргентыне, Нікарагуа і на Кубе.

"Расея дагаджае гэтым краінам, каб атрымаць доступ да вайскова-паветраных баз і марскіх партоў для таго, каб расейскія караблі і стратэгічныя бамбавікі маглі дзейнічаць у Заходнім паўшар'і", - растлумачыў Кэлі. Паводле яго слоў, за ўвесь час прэзідэнцтва Пуціна Расея вярнулася да тактыкі часоў Халоднай вайны. Генерал дадаў, што толькі летась расейскія выведвальныя караблі некалькі разоў уваходзілі ў порт Гаваны, праводзілі аперацыі ў Мексіканскім заліве і ля ўсходняга ўзбярэжжа ЗША. І менавіта таму адміністрацыя прэзідэнта Барака Абамы наважыла пачаць працэс нармалізацыі стасункаў з Кубай, хоць некаторыя кангрэсмены перасцерагалі, што камуністычнаму ўраду нельга давяраць. Прынамсі, нядаўна ЗША і Куба аднавілі наўпроставую тэлефонную сувязь.

Аднаўленне наўпроставай тэлефоннай сувязі стала магчымым дзякуючы дамове паміж ETECSA і амерыканскай кампаніяй Domestic Telecom, якая была дасягнутая ў лютым.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках