6 траўня 2024, панядзелак, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пеле: «Ранальду дамінуе над Мэсі, а будучыня за Нэймарам»

7
Пеле: «Ранальду дамінуе над Мэсі, а будучыня за Нэймарам»

Трохразовы чэмпіён свету ўпэўнены, што Нэймару па сілах перахапіць у Ліянэля Мэсі званне лідара ў «Барселоне» і вярнуць Бразіліі золата мундыяля.

Аб гэтым піша eurosport.ru.

«Цяпер, пасля некалькіх гадоў дамінавання Мэсі, найлепшым з'яўляецца Крышціяну, - сказаў Пеле ў інтэрв'ю L'Uomo Vogue. - Ва ўсякім выпадку ў Ліянэля ёсць свае моцныя бакі. Будучыня ж усміхаецца Нэймару. Яму па сілах стаць ключавым гульцом «Барселоны» і дапамагчы Бразіліі вярнуцца на законнае месца ў табелі аб рангах». Кароль футбола ўпэўнены, што ў сучасным футболе ён стаў бы адным з найлепшых. «Спакойна магу ўявіць сябе на полі сёння. Футбаліста робіць не высокая тэхніка, а талент і адданасць справе. Пра што я шкадую ў сваёй кар'еры? Аб дзвюх рэчах: я ніколі не браў удзелу ў Алімпійскіх гульнях і ні разу не сыграў на «Уэмблі».

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках