6 траўня 2024, панядзелак, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбыткі Расеі ад экспарту нафты і газу ўпалі на 40%

2
Прыбыткі Расеі ад экспарту нафты і газу ўпалі на 40%

У студзені гэтага года Расея змагла прадаць нафты і газу на 10 млрд даляраў менш, чым у мінулым годзе.

Сума экспарту тавараў з Расеі ў студзені 2015 года склаў 27,5 млрд даляраў, што на 30% менш, чым годам раней (39,5 млрд даляраў). Пры гэтым больш за палову экспарту прыпала на краіны ЕЗ - 14 млрд даляраў, піша ZN.ua.

Паводле звестак Федэральнай мытнай службы РФ, у студзені 2015 Расея экспартавала сырой нафты на 7,9 млрд даляраў (у студзені 2014 – 13,5 млрд даляраў), нафтапрадуктаў - на 7,0 млрд даляраў (8,1 млрд даляраў), прыроднага газу - на 4,0 млрд даляраў (6,9 млрд даляраў).

Тавараабарачэнне Расеі з Украінай скарацілася больш чым удвая - з 2,6 млрд даляраў да 1,1 млрд даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках