6 траўня 2024, панядзелак, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавы магнат: Расея фундуе рух змагароў з фрэкінгам у ЗША

11
Нафтавы магнат: Расея фундуе рух змагароў з фрэкінгам у ЗША

Расея выдаткавала вялікія грошы, каб справакаваць у ЗША паніку з нагоды фрэкінга.

Учора амэрыканскі нафтавы магнат Гаральд Хэм заявіў, што расейская старана фінансавала рух змагароў з фрэкінгам у ЗША, паведамляе аглядальнік Forbes Джэф Макмэган (пераклад - InoPressa.ru).

"Расея выдаткавала тут вялікія грошы, каб справакаваць у ЗША паніку з нагоды фрэкінга і спыніць яго, бо Расея раптам траціць сваю дзель на рынку", - сказаў Хэм, кіраўнік Continental Resources, у публічным інтэрв'ю Крыстэфэру Гэлмэну з Forbes Media. Гэта адбывалася на імпрэзе Reinventing America Summit, арганізаванай Forbes у Чыкага.

Аўтар заўважае: летась тагачасны генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн сцвярджаў, што Расея фінансуе руху барацьбе з фрэкінгам у Еўропе і на тэрыторыі былога СССР.

"Расмусэн, як і Хэм, ня падаў ніякіх выкрывальных довадаў", - піша аглядальнік. Праўда, часопіс Foreign Policy прыняў абвінавачванні за праўдападобныя, адзначае ён.

Хэм першым стаў асвойваць радовішча сланцавай нафты Бэкен у Паўночнай Дакоце, ужываючы фрэкінг і гарызантальнае свідраванне, нагадвае аўтар. Галоўны эканаміст Heritage Foundation нават рэкамендаваў уручыць Хэму Нобэлеўскую прэмію міру за паслабленне ўлады Расеі над пастаўкамі энэрганосьбітаў у Еўропу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках