1 траўня 2024, Серада, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнатар Марк Кірк: Захад у выпадку патрэбы гатовы да вайны з Пуціным

16
Сэнатар Марк Кірк: Захад у выпадку патрэбы гатовы да вайны з Пуціным

Ёсць лінія, якую нельга перасягаць.

Сэнатар Марк Кірк распавёў, чаму ЗША марудзяць з выдачай Украіне смяротнага ўзбраення, і што можа прымусіць краіны Захаду адрэагаваць сілай на агрэсію Расеі.

"Прэзідэнт вельмі марудзіць з выдачай Украіне зброі. Прычына ў тым, што ён не верыць у сілу вайсковых дзеянняў. Калі ж ён да іх звяртаецца, як мы бачым, на прыкладзе з Ісламскай дзяржавай, яго крокі вельмі павольныя. Гэта ўсё праз ягоны досвед, ён не служыў у войску, ён вагаецца і дзейнічае вельмі марудна", - кажа сенатар Кірк, паведамляе VIDIA.

Аднак, як адзначыў сэнатар, трэба быць асцярожнымі, бо Расея валодае ядзернай зброяй: "Мы павінны быць асцярожнымі, бо Расея - ядзерная дзяржава. Мы павінны быць упэўненыя, што сітуацыя не выйдзе з-пад кантролю".

Важны момант для атрымання перавагі над супраціўнікам - гэта падрыхтаванае войска, перакананы сэнатар. У гэтым ЗША могуць дапамагчы Украіне: "Важным момантам з'яўляецца навучанне войска. З майго вайсковага досведу, ёсць велізарная розніца паміж добра навучанымі сіламі і ненавучанымі падраздзяленнямі. Рэч нават не ў высокатэхналагічным узбраенні. Важна, як ваяры ўзаемадзейнічаюць, як яны камунікуюць разам. Ва Украіне толькі некалькі тысяч эфектыўных войскаў. І нават з 4 тысячамі эфектыўных войскаў можна зрабіць шмат, калі яны добра ўзаемадзейнічаюць".

На думку сэнатара Кірка, найгоршае, што можа здарыцца ў рэгіёне - гэта ўварванне Расеі ў прасторы NATO.

"Калі Расея ўварвецца ў Польшчу ці краіны Балтыі, усе заходнія ўрады будуць гатовыя да вайсковых дзеянняў. Ёсць лінія, якую нельга перасягаць. Гэта лінія паміж Расеяй і NATO", - сказаў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках