7 траўня 2024, aўторак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хацкевіч: Цяпер Глеб заслугоўвае выкліку ў нацыянальную каманду

9
Аляксандр Хацкевіч: Цяпер Глеб заслугоўвае выкліку ў нацыянальную каманду

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі пракаментаваў выбар складу на будучыя матчы з нацыянальнымі камандамі Македоніі і Габона.

Аляксандра Хацкевіча цытуе abff.by.

- Пракаментуеце вяртанне ў нацыянальную каманду Аляксандра Глеба?

- Сітуацыя, якая ўзнікла паміж Аляксандрам і Георгіем Пятровічам, - гэта іх асабістая справа. Што да майго выбару, цяпер Глеб мае дастаткова гульнявога часу ў клубе і паступова набірае сваю найлепшую форму. Узровень ягонага майстэрства не выклікае ў мяне ніякіх сумневаў. У тэлефоннай размове ён сказаў, што адчувае сябе добра і падбіраецца да сваіх найлепшых кандыцый, таму, думаю, на сённяшні дзень ён адназначна заслугоўвае выкліку ў нацыянальную каманду.

- У спісе адсутнічаюць Сяргей Балановіч, Віталь Радзівонаў, якія правялі дастаткова шмат матчаў у складзе нацыянальнай каманды. У лік 23-х таксама не трапілі Алег Вераціла, Аляксандр Гутар і Мікалай Сігневіч. Чаму наважылі не выклікаць гэтых гульцоў?

- Мікалай Сігневіч нядаўна атрымаў пашкоджанне, а Аляксандр Гутар аднаўляецца пасля траўмы. Што тычыцца Балановіча, Радзівонава і Верацілы, магу сказаць, што дзверы ў нацыянальную каманду адчыненыя для ўсіх. Я ўвесь час знаходжуся на сувязі з трэнерамі клубаў, у якіх яны выступаюць. Проста ў гэты раз на аснове наяўнай інфармацыі і з улікам спаборнікаў выбар быў зроблены на карысць іншых, але гэта зусім не значыць, што згаданыя футбалісты выпалі з абоймы галоўнай каманды краіны. Усе яны ўваходзяць у наш пашыраны склад. Тое ж самае магу сказаць і пра Дзмітрыя Верхаўцова. Мы сочым за ўсімі, але, на жаль, у спіс трапляе толькі 23 гульцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках