2 траўня 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцах Оршы гандлявалі сцягамі СССР

24

Жыхарам Оршы прапаноўвалі купіць сцягі Савецкага Саюза.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

«На ажыўленым скрыжаванні ў Оршы ля гарадскога рынку малады хлопец зладзіў бойкі гандаль сімволікай былога СССР. Карыстаючыся тым, што машынам на «чырвоным» у гэтым месцы прыходзіцца прастойваць па 40-50 секунд, за змену святлафора ён паспяваў рэалізаваць 3-4 вырабы. Як потым высветлілася, кошт сцяжка быў роўны 20 тысяч рублёў. Прыняўшы мяне спачатку за свайго прыхільніка, хлопец спрабаваў нават пазіраваць перад камерай. Аднак, пачуўшы мае прэтэнзіі да сваіх дзеянняў, прыкінуўся нямым, паціскаў плячыма і паказваючы паперку, велічынёй з цукерачны фанцік, дзе было напісана, што менавіта ён прадае і па чым, гэтакі цэннік з вітрыны. Цікава, што на маё папярэджанне патэлефанаваць у міліцыю ён усё ж адрэагаваў, як толькі я схаваўся за брамамі рынку», - піша ён.

Міліцыя ніяк не адрэагавала на распаўсюд незарэгістраванай сімволікі.

«Убачыўшы таго ж хлопца на тым жа месцы з тымі ж сцяжкамі праз 5 гадзін, я не моцна здзівіўся. Прыехаўшы дадому, усё ж набраў 102. Паводле адказу дзяжурнага зразумеў, што мая навіна для іх ужо не навіна. А яшчэ з вуснаў дзяжурнага атрымаў адказ, што ніякіх законаў (г.зн. ні ПДР, ні падатковага заканадаўства, ні якіх-небудзь іншых) гэты чалавек не парушае. І наогул ён нямы. Я так зразумеў, значыць, не можа лаяцца матам. А таму і прыцягнуць яго няма за што», - піша чытач.

Нагадаем, раней неаднаразова паведамлялася пра раздачу на вуліцах населеных пунктаў Беларусі сцягоў Расеі. Такія выпадкі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў. Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках