2 траўня 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа пагоні пад Гродна разышлося па свеце дзякуючы бразільскаму спецназаўцу

23

Відэа пагоні за п'яным беларускім дальнабойнікам скаланула сацыяльную сетку.

Інтэрнэт - непрадказальная штука. Многія беларускія кіроўцы памятаюць відэа, на якім гарадзенскія даішнікі даганяюць п'янага дальнабойніка на велізарным аўтафургоне. 10-хвілінны ролік, які складаецца з запісаў рэгістратараў патрульных машын, летам мінулага года выклала прэс-служба ДАІ Гародні, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Але вось праз год відэа трапіла ў рукі папулярнага блогера - бразільскага спецназаўца, трэнера супрацоўнікаў сіл спецыяльнага прызначэння Маркаса Да Валу. Той размясціў відэа з загалоўкам «Неверагодны паліцэйскі пераслед у Беларусі - былой савецкай рэспубліцы», і ролік зноў пайшоў гуляць у сацсетках. У Маркаса амаль мільён падпісчыкаў, так што колькасць паведамленняў у сацсетках вымяраецца дзясяткамі тысяч.

27 чэрвеня мінулага года ў міліцыю паступіў званок: у пасёлку Зэльва (Гарадзенская вобласць) кіроўца вялікагрузнага аўтамабіля выязджаў са стаянкі і пашкодзіў «Хундай», які там стаяў, а сам з месца здарэння ўцёк. Праз 15 хвілін у міліцыю патэлефанаваў уладальнік мікрааўтобуса «Мэрсэдэс», які паведаміў, што ягоны аўтамабіль, які знаходзіўся на ўзбочыне пад Зэльвай, зачапіла грузавая «Сканія», якая праязджала міма. Інфармацыю аператыўна перадалі ўсім бліжэйшым патрулям, пачаліся пошукі.

Праз гадзіну падазроную «Сканію» даішнікі ўбачылі на трасе «Баранавічы – Гародня». Інспектары паспрабавалі спыніць машыну, але кіроўца прамчаўся міма. Пачалася пагоня, якая цягнулася ў агульнай складанасці 150 кіламетраў. Віляючы з боку ў бок, ігнаруючы знакі і дарожную разметку парушальнік набіраў хуткасць і спыняцца не хацеў. Што толькі ні рабілі даішнікі: угаворвалі яго праз спецсувязь, стралялі па колах і нават кідалі камяні ў лабавое шкло (гэты момант ёсць на відэа). Падчас пагоні дальнабойнік учыніў яшчэ адно ДТЗ - рэзнуўся ў спадарожны «Пасат».

У выніку машыну ўдалося спыніць на трасе «Берасце-Масква» ля Слоніма. Да канца пераследу ў фуры засталіся толькі два цэлыя колы, шматлікія адтуліны ад куль былі нават у бензабаку. Мяркуючы з усяго, фура спынілася менавіта з-за паліва, якое выцекла.

Пазней падлічылі: даішнікі стралялі 90 разоў! Адна куля трапіла ў новенькі Ford Tourneo Courier - адзін з пяці новенькіх легкавікоў, якія перавозіў дальнабойнік.

Кіроўцам выявіўся 30-гадовы мянчук, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Вынік агляду паказаў у ягоным «выхлапе» 1,94 праміле. Пазней ДАІ Гародні выклала 4-хвілінны відэаролік допыту парушальніка. Дальнабойнік распавёў, што выпіў 300 грам гарэлкі, а потым два літры піва - хацеў расслабіцца.

У выніку супрацоўнікі ДАІ аформілі на яго 38 пратаколаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках