2 траўня 2024, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі пра новыя правілы ўвозу: Мы яшчэ ліберальна зрабілі

31
Мытнікі пра новыя правілы ўвозу: Мы яшчэ ліберальна зрабілі

У Дзяржаўным мытным камітэце ўважаюць новыя правілы ўвозу ліберальнымі.

Такое меркаванне выказаў у эфіры праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» намеснік старшыні ДМК Сяргей Барысюк, паведамляе БелТА.

«У кожнага тавару ёсць тэрміны службы, адкрываем даведнік і глядзім: нарматыўны тэрмін службы лядоўні 10 гадоў. Мы яшчэ ліберальна зрабілі, вызначыўшы магчымасць ўвозу тавараў для асабістых патрэб у два і тры гады», - адзначыў ён.

Са слоў Сяргея Барысюка, ДМК пры падрыхтоўцы новых правілаў улічваў інтарэсы не толькі грамадзян, але і прадпрымальнікаў.

«Сярод маіх знаёмых няма такіх людзей, якія б змянялі, да прыкладу, варачныя панэлі часцей, чым два разы на год. Мы разумеем, што такія тавары ўвозяцца з парушэннем усталяванай частаты для камерцыйных мэтаў. Як гэта ўплывае на бізнэс?

Непасрэдным чынам: мы бачым у гэтым нядобрасумленную канкурэнцыю з боку арганізаваных груп людзей, якія ўвозяць камерцыйныя партыі тавару, а потым рэалізуюць іх на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым ёсць шэраг суб'ектаў гаспадарання, якія легальна вядуць увоз гэтай жа катэгорыі тавараў, выплачваюць прадугледжаныя заканадаўствам зборы і падатковыя плацяжы, нясуць сацыяльную нагрузку, але ў выніку іх тавар становіцца на ўнутраным рынку не канкурэнтаздольным», - падкрэсліў намеснік старшыні ДМК.

Сяргей Барысюк растлумачыў, што ўвага на тавары, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі ў краіну, ДМК пачынае звяртаць у тым выпадку, калі частата выезду грамадзяніна за межы краіны перавышае адзін раз у тры месяцы. «Калі казаць пра лічбы, то, да прыкладу, аўтамабільных шын паводле нашых звестак штогод увозіцца фізічнымі асобамі парадку 400 тыс. адзінак. Лічбы па ўвозе бытавой тэхнікі таксама ўражваюць», - адзначыў ён.

Намеснік міністра падаткаў і збораў Васіль Каменка не адмаўляе, што новыя правілы ўвозу могуць быць адкарэктаваныя. «Калі людзі прыдумаюць нейкую іншую схему, то мы будзем думаць, як мяняць правілы гульні», - падкрэсліў ён.

Намеснік міністра падаткаў і збораў паведаміў, што летась і за два месяцы 2015 з ценявога абарачэння ў памежнай зоне было канфіскавана ў месцах захоўвання, а таксама падчас транспарціроўкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму больш як Br100 млрд.

Нагадаем, у Беларусі з 10 сакавіка ўведзеныя новыя падыходы да ўвозу тавараў для асабістых патрэб.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках