3 траўня 2024, Пятніца, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лія Ахеджакава: скраўшы Крым, Расея зрабіла ворагам на стагоддзі блізкі народ

26

Вядомая акторка Лія Ахеджакава назвала фільм «Крым. Шлях на Радзіму» жахлівым і ганебным.

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Прыйшоў у госці Алег Басілашвілі. Вырашылі за гарбатай уключыць тэлевізар, а там гэты жудасны, ганебны фільм пра Крым. Жахлівы фільм зусім, - напісала яна. - Адабралі, скралі Крым, зрабілі ворагамі блізкі народ. Ворагамі на стагоддзі. Вельмі цяжка на душы, камень, проста камень ляжыць».

Са слоў актрысы, Алег Басілашвілі паабяцаў запісаць відэаролік у падтрымку Надзеі Саўчанкі.

«Уся гэтая сітуацыя з Украінай яго да глыбіні душы скаланула», - напісала яна.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках