3 траўня 2024, Пятніца, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Экспабеле» перад візітам Лукашэнкі фарбуюць слупкі і засынаюць ямы

24
На «Экспабеле» перад візітам Лукашэнкі фарбуюць слупкі і засынаюць ямы

Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Экспабел» рыхтуецца да візіту дыктатара.

У панядзелак раніцай стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прадпрымальнікамі 17 сакавіка на рынку «Экспабел». ІП ужо папрасілі з'явіцца на працоўных месцах у 7 раніцы, піша «Салiдарнасць».

Кіраўніцтва РГА «Перспектыва», якое ладзіла раней форумы прадпрымальнікаў на надзённыя тэмы, на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам не запрасілі. Лідар арганізацыі Анатоль Шумчанка аднак мяркуе, што галоўнага, сустрэчы прадпрымальнікаў з дыктатарам, усё ж удалося дамагчыся:

- Асаблівых ілюзіяў не маю. Вядома, хацелася б, каб усе пытанні развязаліся адразу, прычым, з улікам інтарэсаў прадпрымальнікаў. Але, хутчэй за ўсё, будуць патрэбныя дадатковыя сумесныя сустрэчы і пастановы, - сказаў ён.

Адзін з прадпрымальнікаў, які працуе ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Экспабел», распавёў, што новыя падаткі могуць стаць непад'ёмнымі для шматлікіх дробных ІП, асабліва на перыферыі.

- Аб'ёмы гандлю скараціліся: людзі прыходзяць закупляцца для раздробнага гандлю зусім па дробязях. Так што нават два мільёны рублёў дадатковых плацяжоў дзяржаве могуць азначаць, што прадпрымальнік пазбавіцца асноўнага даходу, - кажа суразмоўца.

На ягоную думку, рэальная размова звычайных прадпрымальнікаў з правадыром наўрад ці адбудзецца: напярэдадні сустрэчы ўжо раздалі паперкі «з патрэбнымі» пытаннямі «абраным» удзельнікаў сустрэчы. Папярэдне былі перапісаныя іх звесткі, а вакол «Экспабела» закіпела праца.

Суразмоўца адзначае, што «ДАІ абмежавала пад'езд да комплексу, будаўнічая тэхніка закопвае ямкі, працоўныя падфарбоўваюць слупкі…».

Нагадаем, прадпрымальнікі патрабуюць ад улад увядзення мараторыя на дзеянне ўказу №222 і магчымасці рэалізоўваць лішкі прадукцыі бестэрмінова. Таксама яны просяць спыніць праверкі і канфіскацыю тавару.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках