3 траўня 2024, Пятніца, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» вымушае менчукоў падключацца да ByFly

47
«Белтэлекам» вымушае менчукоў падключацца да ByFly

Дзяржаўны інтэрнэт-манапаліст мяняе АТС, пазбаўляючы людзей магчымасці карыстацца іншымі правайдэрамі.

Чытач charter97.org Павел падзяліўся інфармацыяй аб тым, што сабе дазваляе беларускі манапаліст сувязі «Белтэлекам».

«Хачу падзяліцца сумнай навіной. Ля метро Спартыўная ў Менску «Белтэлекам» перавёў абанентаў на новую АТС (аптавалакно). Усё прыгожа: скрыначка, па якой усё табе адразу - і інтэрнэт (ByFly 50 Mbt), і TV, і сувязь і яшчэ куча плюшак.

Тры месяцы таму нас ласкава спыталі, ці хочам мы пакінуць стары тэлефонны нумар для ADSL-інтэрнэту нашага існага правайдэра. На што мы, вядома, адказалі станоўча, бо нам не патрэбен правайдэр-манапаліст. У выніку, нам пакінулі наўпроставую сувязь.

Але нядаўна стары нумар быў без папярэджання адключаны. Як высветлілася, старая АТС адключаецца і стары нумар больш падтрымлівацца не будзе. Але нам прапанавалі падключыць нейкі «таксафонны» нумар, але незразумела, за якія грошы і наколькі гэта складана. А магчымасці падключыцца на іх аптавалакно ў правайдэраў няма, бо ім прапанаваныя такія ўмовы пакупкі дарагога абсталявання, што наўрад ці хто пацягне. А можа, і проста не дазволяць гэтага зрабіць. Такое адчуванне, што нас хочуць загнаць пад адно крыло і ў кожны момант мець магчымасць адключаць непажаданыя сайты!

«Белтэлекам», гары ў пекле!», - напісаў чытач.

Нагадаем, у канцы мінулага года ў сувязі з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў краіне былі адначасова заблакаваныя беларускія незалежныя інтэрнэт-рэсурсы, у тым ліку charter97.org. Блакаванне працягвалася асабліва доўга ў параўнанні з усімі папярэднімі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках