28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі кнігі аб парушэннях правоў чалавека

5
Мытнікі канфіскавалі кнігі аб парушэннях правоў чалавека

На памежным пераходзе «Каменны Лог» мытнікі затрымалі кнігу «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» і яе ангельскі варыянт.

Некалькі дзясяткаў асобнікаў Агляд-хронікі ў сваім аўтамабілі праз беларускі мяжу перавозіў смаргонскі праваабаронца Аляксандр Дзергачоў, сайт ПЦ «Вясна».

Старэйшым інспектарам Ашмянскай мытні Шумскім быў складзены Акт мытнага надгляду аўтамабіля і Акт адбору пробаў і ўзораў тавараў для асабістага карыстання, якія перамяшчаліся з Літвы ў Беларусь. 47 асобнікаў выданняў хутчэй за ўсё будуць накіраваныя на экспертызу, якая павінна ўсталяваць, ці можна ўвозіць у Беларусь гэтыя кнігі.

Падобная сітуацыя адбылася ў пачатку ліпеня 2013 года, калі 40 асобнікаў кнігі Алеся Бяляцкага «Асвечаныя беларушчынай» былі канфіскаваныя ў Таццяны Равякі беларускімі мытнікамі на памежным пераходзе «Каменны Лог» падчас перавозкі ў Беларусь і накіраваныя на экспертызу на прадмет утрымання экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля двух «экспертыз» выдання мытнікі запатрабавалі ад Таццяны Равякі рээкспартаваць 40 асобнікаў, канфіскаваныя ў яе на беларуска-літоўскай мяжы, на тэрыторыю Літвы, дзе была выдадзеная кніга. Суддзя Таццяна Емяльянавіч прызнала экспертызы кнігі непрымальнымі, але прыняла іх да ўвагі, як меркаванне спецыялістаў і забараніла ўвоз кнігі ў Беларусь.

«Беларусь з жадання ўладаў застаецца краінай, закрытай для незалежнага слова, закаркаванай ад не падкантрольнай думкі праваабаронцаў. Затрымліваюцца кнігі, у якіх напісаная непрыемная для тых, хто кіруе краінай, праўда. Ва ўладаў не хапае смеласці паглядзець праўдзе ў вочы.

Калі я сядзеў у калоніі, мне таксама не ўсе кнігі дазвалялі перадаваць з волі. Закрытая і несвабодная краіна падобная на турму», - сказаў кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Штогадовую Агляд-хроніку «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» выдае Праваабарончы цэнтр «Вясна» на падставе аглядаў з сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках