2 траўня 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд даў Логвінаву два месяцы для сплаты запазычанасці

Суд даў Логвінаву два месяцы для сплаты запазычанасці

Растэрміноўка дадзеная пасля пастановы суда аб канфіскацыі 960 млн рублёў даходу выдавецтва «Логвінаў» і штрафу 5,4 млн рублёў.

Пасяджэнне Эканамічнага суда сталіцы, на якім разглядалася просьба прадпрымальніка аб даванні яму адтэрміноўкі выплат, адбылося 16 сакавіка. На судзе Логвінава прадстаўляў адвакат, бо сам прадпрыемец цяпер знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Ігар Логвінаў паведаміў БелаПАН, што паводле выраку на працягу двух месяцаў ён павінен выплаціць суму роўнымі ратамі.

На сёння з дапамогай грамадскасці Беларусі і замежжа прадпрымальнік здалеў сабраць блізу 58 тысяч з 64 тысяч даляраў, патрэбных для поўнай сплаты запазычанасці. Аднак прадпрымальнік мяркуе, што за той час, якое прадпрыемству даў суд, астатнюю частку грошай здолеюць сабраць. «Блізу паловы сумы ў нас цяпер на руках», - дадаў Логвінаў.

Нагадаем, 9 студзеня эканамічны суд Менска пастанавіў даць ПВУП «Логвінаў» штрафу 30 базавых адзінак (5,4 млн рублёў) за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама сканфіскаваць даход, атрыманы юрыдычнай асобай у студзені-снежні 2014 года(больш за 960 млн рублёў). Прадпрыемства было вымушанае працаваць без рэгістрацыі ў рэестры распаўсюджвальнікаў інфармацыі, бо Міністэрства інфармацыі неаднаразова ў рэгістрацыі адмаўляла. Логвінаў абскардзіў пастанову эканамічнага суда Менска, але Вярхоўны суд у задавальненні пазову адмовіў.

Траха не тысяча чалавек з Беларусі ды іншых краін ахвяравалі грошы выдавецтву «Логвінаў». Акрамя таго, творчая супольнасць Беларусі і Польшчы запусціла інтэрнэт-аўкцыён auction.savelohvinau.club ў падтрымку прадпрыемства «Логвінаў», на які свае творы выставілі шмат якія беларускія мастакі. Сродкі, атрыманыя ад продажу лотаў, пералічваліся наўпрост на дабрачынны рахунак прадпрыемства. Таксама некаторыя беларускія пісьменнікі правялі сустрэчы з прыхільнікамі, у рамках якіх таксама збіраліся сродкі ў падтрымку «Логвінава».

Фота: svaboda.org

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках