7 траўня 2024, aўторак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Босніі і Герцагавіне адкрылі шлях да сяброўства ў ЕЗ

1
Босніі і Герцагавіне адкрылі шлях да сяброўства ў ЕЗ

Міністры замежных спраў краін-сябраў Еўрапейскага звязу ўхвалілі тэкст пагаднення аб стабілізацыі і асацыяцыі паміж ЕЗ і Босніяй і Герцагавінай.

Дамова адкрывае гэтай краіне шлях да ўваходжання ў Еўразвяз, паведамляе Цензор.нет.

Міністры папярэдзілі, што для таго, каб ЕЗ мог разгледзець заяўку Босніі аб уваходжанні, з яе боку патрэбны істотны прагрэс ва ўвасабленні праграмы рэформаў - у першую чаргу ў галіне правоў чалавека, дэмакратыі, а таксама палітычных і эканамічных свабодаў.

Пагадненне аб стабілізацыі і асацыяцыі - такія дамовы Еўразвяз прапаноўваў усім краінам Заходніх Балкан - непасрэдна прадугледжвае магчымасць сяброўства ў ЕЗ, у адрозненне ад пагадненняў аб асацыяцыі з шэрагам іншых краін, такімі як, Украіна. Таксама гэта пагадненне прадугледжвае зону амаль цалкам свабоднага гандлю з Еўразвязам пасля ўваходжання ў дзеянне.

У мінулым месяцы рознагалоссі адносна тэксту пагаднення аб стабілізацыі і асацыяцыі з ЕЗ праз некалькі гадоў спрэчак пераадолелі лідары Босніі.

Боснія і Герцагавіна, разам з часткова прызнаным Косавам, дагэтуль не з'яўляецца афіцыйным кандыдатам на ўваходжанне ў ЕЗ, хоць уважаецца за патэнцыйнага кандыдата. Іншыя краіны Заходніх Балкан ўжо з'яўляюцца афіцыйнымі кандыдатамі на сяброўства ў Еўразвязе; Харватыя ўжо стала сябрам ЕЗ летам 2013 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках