7 траўня 2024, aўторак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Капылём ушанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

5

Акцыя прайшла пад наглядам міліцыі і ДАІ.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў аргкамітэце ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

14 сакавіка пасля пікету, прымеркаванага да дня Канстытуцыі, актывісты з Менску, Капыля, Слуцка і Салігорска наведалі помнік ахвярам палітычных рэпрэсій 1929-1938 у вёсцы Чарнагубава Капыльскага раёна.

Гэта падзея не засталася незаўважанай з боку супрацоўнікаў сілавых структур. Уладзімір Шыла, які падвозіў каардынатара аргкамітэта БХД у Капылі Віктара Дашкевіча дадому, адзначыў, што ўвесь час па дарозе ад вёскі Чарнагубава іх суправаджала машына ДАІ. «Такія паводзіны міліцыянтаў абсалютна неадэкватныя. У той час, калі ўлады крычаць, што трэба жыць па сродках, грошы падаткаплацельшчыкаў нахабна марнуюцца, каб арганізоўваць нікому не патрэбны эскорт», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках