8 траўня 2024, Серада, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Мсціслава: Людзі працуюць за грашы. Як жыць далей?

4

22-гадовы Уладзімір Ціханоўскі выклаў у інтэрнэце вострасацыяльныя трэк аб родным горадзе, у якім практычна няма чаго рабіць моладзі.

Калі слухаеш гэтую кампазіцыю, то мімаволі ловіш сябе на думцы, што яна не толькі аб Мсціславе - яе можна праспяваць любому беларускаму мястэчку, піша сайт horki.info.

Уладзімір Ціханоўскі скончыў каледж мастацтваў у Магілёве, цяпер вучыцца ў Інстытуце культуры ў Менску на скарочаным курсе. Аднак гэтым, упэўнены малады чалавек, у родным горадзе не заробіш, таму лепш застацца ў сталіцы.

«Я ўжо не толькі вучуся ў Менску, але і падзарабляю: уладкаваўся мастацкім кіраўніком у механіка-тэхналагічны каледж. Вяду «гурток», адказваю за творчую частку ўсіх культурных мерапрыемстваў. Але Мсціслаў заўсёды ў маёй душы», - кажа ён.

У горадзе, са слоў Уладзіміра, няма куды схадзіць: зойдзеш у кавярню, а там пастаянна сядзяць хлопцы, якія проста любяць выпіць, пакурыць. «А хочацца, каб горад больш культурна развіваўся. У горадзе Мсціславе кожны год праходзіць шмат мерапрыемстваў, але сцэнары у іх адны і тыя ж, нічога не мяняецца, атрымліваецца, што ў плане культуры вельмі павольна ўсё развіваецца», - кажа ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках