7 траўня 2024, aўторак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта таннее ў чаканні статыстыкі ЗША

2
Нафта таннее ў чаканні статыстыкі ЗША

Кошт нафты маркі Brent знізіўся на 2,25% - да 53,38 даляра за барэль.

Сусветныя кошты нафты зніжаюцца ў аўторак на чаканнях інвестараў звестак аб запасах сыравіны ў ЗША.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, піша «Корреспондент».

Так, кошт травеньскага ф'ючэрса на паўночнаморскую сумесь нафты маркі Brent зніжаўся на 2,25% - да 53,38 даляра за барэль. Кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI апускаўся на 0,46% - да 43,68 даляра за барэль.

У сераду, 18 сакавіка, управа энэргетычнай інфармацыі (EIA) Мінэнэрга ЗША апублікуе звесткі аб камерцыйных запасах нафты ў краіне за тыдзень, што завяршыўся 13 сакавіка. Аналітыкі, апытаныя агенцтвам Reuters, чакаюць росту паказчыка на 3,5 мільёна барэляў. Пры гэтым тыднем раней запасы «чорнага золата» ў ЗША павялічыліся на 4,512 мільёна барэляў, да 448,9 мільёна барэляў.

Як адзначылі аналітыкі сінгапурскага United Overseas Bank, зніжэнне коштаў нафты звязана з «занепакоенасцю, што запасы «чорнага золата» ў ЗША знаходзяцца на рэкордных узроўнях і прадаўжаюць расці».

Паводле звестак экспертаў Goldman Sachs, здабыча нафты ў ЗША будзе павялічвацца ў гадавым вымярэнні на 230 тысяч барэляў за дзень у чацвёртым квартале 2015 года, адзначае агенцтва.

Негатыўны ўплываюць на кошт нафты таксама паведамленні Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК). У сваім сакавіцкім дакладзе арганізацыя адзначыла, што рост сусветных запасаў нафты ўсё яшчэ перавышае попыт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках