6 траўня 2024, панядзелак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта WTI патаннела

1
Нафта WTI патаннела

Падзенне кошту нафты адбываецца на фоне паведамленняў аб павелічэнні здабычы і запасаў нафты ў ЗША.

Нафта гатунку WTI (заходнетэхаская светлая) на Ньюёркскай таварнай біржы ў чацвер патаннела на $1,12 (2,33%). Ф'ючэрсныя кантракты на яе пастаўкі ў красавіку ў канцы таргоў падпісваліся коштам $47,05 за барэль - мінімальнага значэння з 29 студзеня гэтага года, піша ИТАР-ТАСС.

На кошт паўплывала паведамленне амерыканскага Міністэрства энэргетыкі аб павелічэнні таварных запасаў нафты ў ЗША. Паводле справаздачы мінэнэрга, запасы "чорнага золата" ў краіне за мінулы тыдзень выраслі на 4,5 млн барэляў да 448,9 млн барэляў - максімальнага значэння за апошнія 80 гадоў.

Акрамя таго, на мінулым тыдні здабыча нафты ў ЗША вырасла да 9,37 млн барэляў у дзень - самага высокага ўзроўню з 1983 года.

Нагадаем, раней паведамлялася, што кошты нафты, больш-менш стабілізавалася на ўзроўні $60 за барэль, зноў могуць зваліцца праз недахоп месца ў сховішчах. Запасы сырой нафты ў ЗША дасягнулі найбольшага за апошнія 80 гадоў ўзроўню, у выніку чаго сховішчы нафты апынуліся запоўненыя прыкладна на 70%. У іншых краінах вольнага месца ў сховішчах, паводле звестак WSJ, засталося яшчэ менш: у Японіі - не больш за 20%, а ў еўрапейскіх краінах - у лепшым выпадку 10%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках