26 красавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Магілёва - гіганцкія коркі

9

У Магілёве праз рэканструкцыю цеплатрасы часова закрыты адцінак вуліцы Піянерскай - ад вуліцы Буянава да вуліцы Міронава.

Гэта прывяло да ўзнікнення гіганцкіх аўтамабільных коркаў, з якімі Магілёў раней не сутыкаўся, піша БелТА.

Адцінак вуліцы Піянерскай быў закрыты 16 сакавіка, і ўжо да ўчорашняга вечара пачалі з'яўляцца праблемы з праездам у бок цэнтра горада. А сёння сітуацыя ў ранішні час пік яшчэ больш абвастрылася. Затор з аўтамабіляў і грамадскага транспарту расцягнуўся на некалькі кіламетраў, пачынаючы ад праспекта Пушкіна і да плошчы Леніна.

Калі звычайна дабрацца да цэнтра ад гасцінічнага комплексу «Магілёўтурыст» можна было на грамадскім транспарце за 10-15 хвілін, то сёння на гэта спатрэбілася больш за гадзіну.

Сотні магілёўцаў спазніліся на працу. На шчасце, ніводнай аварыі не адбылося, аўтааматары, разумеючы сітуацыю, паводзілі сябе карэктна ў адносінах адзін да аднаго.

Як паведаміў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, планавыя работы рэканструкцыі цеплавых сетак па вуліцы Піянерскай плануецца скончыць да 1 траўня. А пакуль праца гарадскога грамадскага транспарту (аўтобусныя маршруты №№ 3, 7, 18, 21) будзе арганізаваная па вуліцы Першамайскай.

«Мы выдатна разумеем напружанасць сітуацыі, якая склалася, і пастараемся зжыць захады ў паскарэнні рамонтных прац, без якіх немагчыма абысціся, бо цепласеткі на Піянерскай прыйшлі ў аварыйны стан. Таксама найбліжэйшым часам будзе скарэктаваная праца святлафораў, а пры неабходнасці на ключавых скрыжаваннях будуць задзейнічаныя ў гадзіны пік і рэгуліроўшчыкі», - сказаў кіраўнік гарадской адміністрацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках