7 траўня 2024, aўторак, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Вільні адзначаць Дзень Волі

1
Беларусы Вільні адзначаць Дзень Волі

25 сакавіка ў сталіцы Літвы адбудзецца традыцыйнае святкаванне Дня Волі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Праграма святочнага дня пачнецца а 12:00 з ускладання кветак падпісчыкам Акту Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году, пахаваным на Віленскіх могілках Росы (Rasų g. 32).

Пазней, а 14:00, у Сейме Літоўскай Рэспублікі адбудзецца дыскусія «2015 у Беларусі - калі геапалітыка бярэ верх над каштоўнасцямі дэмакратыі», у якой возьмуць удзел беларускія і літоўскія палітыкі, праваабаронцы і грамадскія дзеячы, сваякі палітычных зняволеных.

Скончыцца Дзень Волі святочным канцэртам Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна ў «Užupio kavinė» (Užupio g. 2). Пачатак а 18:00. Уваход вольны.

Арганізацыйны камітэт Дня Волі ў Вільні заклікае ўсіх беларусаў Вільні, калег, партнёраў, а таксама гасцей літоўскай сталіцы далучыцца да святкавання, прысвечанага Дню Волі.

Акрамя сталіцы Літвы Дзень Волі адзначаць у Варшаве. Традыцыйна была пададзеная заяўка на правядзенне мітынгу ў Менску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках