6 траўня 2024, панядзелак, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Польшчы: «Іскандэрамі» Пуцін спрабуе паўплываць на пастанову ЕЗ

20
Прэм'ер-міністр Польшчы: «Іскандэрамі» Пуцін спрабуе паўплываць на пастанову ЕЗ

Масква павялічвае ціск на лідараў ЕЗ перад самітам 19-20 сакавіка.

На гэтай сустрэчы будзе падымацца пытанне санкцый супраць РФ. Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач, піша «Украинская правда» са спасылкай на Agence France Presse.

«Расея робіць такія жэсты напярэдадні чарговага саміту ЕЗ 19-20 сакавіка, каб атрымаць рычаг уплыву на пастанову Еўрапейскай рады што да санкцый, - сказала яна. - Мы фіксуем павышаную актыўнасць у Балтыйскім моры і ў паветранай прасторы над ім, аднак прычын біць трывогу пакуль няма».

Нагадаем, расейскія аператыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр» перабазуюцца ў Калінінградскую вобласць у рамках раптоўнай праверкі боегатоўнасці, распачатай 16 сакавіка на загад Уладзіміра Пуціна.

Аператыўна-тактычны ракетны комплекс 9К720 «Іскандэр-М» выпускаецца на замену састарэлым комплексах 9К79 «Кропка» (9К79-1 «Кропка-У»). Далёкасць дзеяння ракет - 500 кіламетраў. Аэрабалістычныя ракеты комплексу кіруюцца на ўсім працягу палёту, што робіць іх траекторыю непрадказальнай і абцяжарвае перахоп сродкамі СРА. Таксама комплекс можа ўжываць высокадакладныя крылатыя ракеты Р-500.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках