6 траўня 2024, панядзелак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік замест сустрэчы з Лукашэнкам трапіў у міліцыю

4
Прадпрымальнік замест сустрэчы з Лукашэнкам трапіў у міліцыю

Лідар баранавіцкіх прадпрымальнікаў Мікалай Чарнавус 17 сакавіка хацеў паехаць у Менск на анансаваную сустрэчу прадпрымальнікаў з дыктатарам.

Але замест сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам грамадскі актывіст патрапіў на індывідуальную гутарку ў гарадскую міліцыю. Супрацоўнік ГАУС капітан міліцыі Сяргей Павленя правёў з ім прафілактычную гутарку пра неабходнасць выканання законаў, піша сайт ПЦ «Вясна».

«Позна ўвечары 16 сакавіка мне патэлефанавалі з міліцыі на мабільны тэлефон і тэрмінова запрасілі на сустрэчу ў ГАУС а 10 гадзіне раніцы, каб абмеркаваць, са слоў супрацоўніка міліцыі, важныя дакументы, якія маюць дачыненне да маёй грамадскай дзейнасці. Я, безумоўна, мог і не пайсці , патрабуючы афіцыйнай позвы. Але мяне ўжо неаднаразова здымалі з цягніка, у кватэры рабілі ператрус, шмат разоў затрымлівалі ў горадзе, нават у шпіталі сачылі, каб не ўцёк. Таму я не стаў абвастраць складаныя стасункі з праваахоўнымі органамі і прыйшоў на сустрэчу ў міліцыю», - распавёў прадпрымальнік.

У выніку размовы яго ўжо другі раз папярэдзілі за апошнія 2 тыдні, каб актыўны прадпрымальнік не праводзіў мітынгі, шэсці, пікеты прадпрымальнікаў без дазволу гарадскіх уладаў.

Грамадскі актывіст упэўнены - тэрміновае запрашэнне ў міліцыю было ў першую чаргу звязана з тым, каб перашкодзіць яму паехаць у Менск на афіцыйную сустрэчу прадпрымальнікаў з прэзідэнтам.

17 сакавіка ў ГЦ «Экспабел» у Менску прайшла першая за 10 гадоў сустрэча Лукашэнкі з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. З 1 студзені 2016 усе прадпрымальнікі будуць працаваць у роўных умовах. Больш адтэрміноўкі не будзе. Пра гэта заявіў Лукашэнка на нарадзе ў пытаннях рэгулявання і развіцця асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках