7 траўня 2024, aўторак, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула да мяжы ЕЗ знішчальнікі і бамбавікі

7
Расея перакінула да мяжы ЕЗ знішчальнікі і бамбавікі

Мінабароны РФ перакінулі знішчальнікі і бамбавікі да мяжы Еўразвязу.

Блізу дзесяці экіпажаў сучасных знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34 і мадэрнізаваных знішчальнікаў Су-27 Заходняй вайсковай акругі (ЗВА) выканалі пералёт з аэрадромаў базавання ў Калінінградскую вобласць - самы заходні рэгіён Расеі. Пра гэта паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на Управу прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі.

«Падчас раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці Паўночнага флоту і злучэнняў Заходняй вайсковай акругі і Паветрана-дэсантных войскаў знішчальнікі ЗВА выканалі задачы суправаджэння бамбавікоў падчас пералёту. Пасля перабазавання экіпажам шматмэтавых авіакомплексаў Су-34 трэба будзе выканаць бамбакіданне па наземных цэлях на незнаёмым палігоне ў Калінінградскай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні.

Пералёт экіпажаў ЗВА ў Калінінградскую вобласць праводзіўся ў складзе штатных звёнаў. Падчас перабазавання лётны склад пераадолеў больш за 2500 кіламетраў.

Да раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці Паўночнага флота, асобных злучэнняў Заходняй вайсковай акругі і Паветрана-дэсантных войскаў прыцягнутыя 38 тыс. вайскоўцаў, 3360 адзінак вайсковай тэхнікі, 41 баявы карабель, 15 падводных лодак, 110 самалётаў і гелікоптэраў.

Раптоўная праверка баявой гатоўнасці сіл (войскаў) Паўночнага флота будзе доўжыцца да 21 сакавіка.

Прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач назвала расейскія вайсковыя манеўры спробай паўплываць на пастанову Еўрапейскай рады аб падаўжэнні або ўзмацненні санкцыі супраць Расеі.

Раптоўныя праверкі баявой гатоўнасці расейскіх узброеных сіл сталі рэгулярнымі з моманту прызначэння Сяргея Шайгу на пасаду міністра абароны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках