6 траўня 2024, панядзелак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаму даслалі канверт з цыянідам

7
Абаму даслалі канверт з цыянідам

У Белы дом па пошце 16 сакавіка прыйшоў канверт, у якім, як паказала экспертыза, быў цыянід.

Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на заяву прадстаўніка Сакрэтнай Службы ЗША Браяна Ліры, паведамляе Lenta.ru.

«Першапачатковы біялагічны тэст даў адмоўны вынік, аднак 17 сакавіка хімічны аналіз паказаў, што гэта, як мяркуецца, цыянід. Узор быў адпраўлены ў іншую ўстанову для пацверджання выніку», - сказаў Ліры. Ён адзначыў, што спецслужбы праводзяць расследаванне інцыдэнту.

Паведамляецца, што супрацоўнік Белага дома, які адкрыў канверт, не пацярпеў.

Паводле звестак следства, зваротны адрас на канверце мае дачыненне да мужчыны, які ўжо даўно трапіў у поле зроку Сакрэтнай службы. Так, у 1995 годзе ён адправіў у Белы дом канверт, запэцканы спаражненнямі.

Цыяніды належаць да найбольш таксічных рэчываў і выклікаюць найцяжэйшыя атручванні. Арганічныя цыяніды ўжываюцца ў якасці атрутных рэчываў супраць грызуноў ў сельскай гаспадарцы, таксама выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці.

Сакрэтная служба ЗША займаецца аховай першых асоб дзяржавы, у тым ліку прэзідэнта. Месяц таму, пасля серыі скандалаў, Абама памяняў кіраўніцтва службы. Адным з недаглядаў было пранікненне ў верасні 2014 года ў Белы дом вайсковага ветэрана Амара Ганзалеса, які проста пераскочыў праз плот на Пенсільванія-авеню.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках