6 траўня 2024, панядзелак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снегапад у гадавіну анэксіі: Крым у белым (Фота)

14

Праз нечаканы моцны снегапад 17 сакавіка без электрычнасці ў акупаваным год таму Крыме засталіся блізу 18 тысяч чалавек.

Паводле звестак метэаролагаў, прычынай разгулу стыхіі стаў, арктычны цыклон, якія закрануў гэтыя шыроты, піша liga.net.

16 сакавіка 2014 года, нагадаем, на паўвыспе правялі псеўдарэферэндум аб статусе АР Крым. Сепаратысты абвясцілі, што 96,6% выбаршчыкаў, якія ўзялі ў ім удзел "прагаласавалі" за ўваходжанне аўтаноміі ў склад Расеі. 17 сакавіка на пазачарговым пленарным пасяджэнні распушчанага Вярхоўнай Радай двума днямі раней парламента Крыма была прынятая пастанова "Аб незалежнасці Крыма". Пасля гэтага прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін "ухваліў" праект дамовы паміж РФ і Крымам аб прыняцці яго ў склад Расеі. 18 сакавіка такую дамову падпісалі ў Маскве.

Практычна ўвесь цывілізаваны свет, за выключэннем сатэлітаў і сітуацыйных саюзнікаў пуцінскай Расеі, асудзіў дзеянні РФ і не прызнаў анэксію Крыма.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках