6 траўня 2024, панядзелак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне выданням «Вожык» і «Наш край»

12

Выданням вынеслі папярэджанні за выкарыстанне скарачэння «РБ» замест «Рэспубліка Беларусь».

Пра гэта гаворыцца ў пісьмовым адказе міністэрства прэс-сакратару ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Барысу Гарэцкаму, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Нагадаем, што ў лютым-сакавіку Мінінфармацыі вынесла афіцыйныя папярэджанні адразу шэрагу рэгіянальных недзяржаўных выданняў, абвінаваціўшы іх у незаконным скарачэнні «РБ» замест «Рэспубліка Беларусь» у выходных звестках.

Між тым, такія скарачэнні журналісты заўважылі і ў выданнях, заснавальнікамі якіх выступаюць дзяржаўныя органы ўлады. У сувязі з гэтым прэс-сакратар ГА «БАЖ» напісаў у Міністэрства інфармацыі ліст, каб даведацца, ці рэагавала ўстанова на такія факты.

Як вынікае з ліста намесніка міністра Уладзіміра Матусевіча, паводле стану на 16 сакавіка ў рамках кантролю за выкананнем заканадаўства пісьмовыя папярэджанні вынесеныя часопісу «Вожык» і баранавіцкай газеце «Наш край». Аб папярэджанні дзяржаўнай газеце «Рэспубліка», дзе таксама былі заўважаныя парушэнні, Міністэрства інфармацыі не паведамляе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках