6 траўня 2024, панядзелак, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы начальнік Менскага вышэйшага авіяцыйнага каледжа

16
Затрыманы начальнік Менскага вышэйшага авіяцыйнага каледжа

Чыноўнік абвінавачваецца ў карупцыі.

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу паводле ч.3 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў буйным памеры) КК у дачыненні да начальніка ўстановы адукацыі «Менскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж». Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, паведамляе БелТА.

Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі вынікі аператыўна-вышуковай дзейнасці і матэрыялы, пададзеныя следству ўправай у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Менскага аблвыканкама.

Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя. Канчатковая прававая ацэнка дзеянняў начальніка каледжа будзе дадзеная падчас папярэдняга следства.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках