7 траўня 2024, aўторак, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарогі да прыватных дамоў на 80% будуць аплачваць самі грамадзяне

32
Дарогі да прыватных дамоў на 80% будуць аплачваць самі грамадзяне

Будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў мікрараёнах індывідуальнай забудовы будзе весціся за сродкі грамадзян.

Пра гэта паведаміў сёння старшыня Менаблвыканкама Сямён Шапіра падчас прыёму грамадзян Менскага раёна, паведамляе БелТА.

Большасць тых, хто прыйшоў на прыём да Шапіры, прасілі пабудаваць інжынерна-транспартную інфраструктуру ў мікрараёнах індывідуальнай жылой забудовы. Раней менавіта дзяржава цягнула да прыватных дамоў грамадзян дарогі і электрычнасць - за бюджэтныя сродкі. Але цягам апошніх гадоў грошай на сеткі і дарогі выдаткоўвалася недастаткова, і ў Менскім раёне ўтварыліся цэлыя пасёлкі з дамамі без электрычнасці і дарог. Можа, грамадзяне б і скінуліся на правядзенне электрычнасці, але гэта не было прадугледжана нарматыўнымі актамі.

Цяпер сітуацыя, імаверна, кардынальна мяняецца: пераважную частку сродкаў павінны будуць плаціць самі людзі.

Сямён Шапіра звярнуў увагу, што ў Менскай вобласці будуюцца 24 тысячы індывідуальных дамоў, у тым ліку будаўніцтва каля 4 тысяч дамоў практычна скончанае. Аднак бюджэтных сродкаў для будаўніцтва інфраструктуры да іх не хапае, таму грамадзяне таксама павінны паўдзельнічаць у яго фінансаванні.

"Для падводу сетак да дамоў, якія будуюцца ў Менскай вобласці, патрабуецца амаль 2 млрд. Цяпер для гэтых мэтаў Банк развіцця выдаткоўвае крэдыт у памеры Br400 млн, гэтыя сродкі дапамогуць зрабіць таннейшым будаўніцтва інфраструктуры на 20%, але астатнія сродкі павінен унесці чалавек, які будуе дом», - сказаў ён. Выключэнне будзе зробленае для шматдзетных сем'яў. Са слоў старшыні Менаблвыканкама, іх выдаткі на будаўніцтва інфраструктуры будуць кампенсаваныя з бюджэту.

Рэзюмуючы звароты паводле гэтых пытанняў, Сямён Шапіра адзначыў, што развязанне праблемы павінна быць сумленным, празрыстым і справядлівым. «Алгарытм дзеянняў павінен быць аднолькавы для ўсіх. Трэба развязваць праблемы не толькі тых грамадзян, хто звярнуўся на прыём. Праводзіць электрычнасць у вёску толькі таму, што яе жыхары трапілі на прыём, будзе несправядліва ў дачыненні да астатніх», - сказаў ён.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках