28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна перадасць у Гаагу матэрыялы супраць Пуціна і Шайгу

15
Украіна перадасць у Гаагу матэрыялы супраць Пуціна і Шайгу

Украіна сабрала матэрыялы для падачы другой заявы ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Заяву тычыцца выказванняў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і міністра абароны Сяргея Шайгу наконт Крыму. Пра гэта ў сераду на брыфінгу паведаміў міністр юстыцыі Паўло Пятрэнка, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Таксама праводзілася экспэртыза выказванняў грамадзяніна Пуціна і грамадзяніна Шайгу ў фільме, які трансляваўся ў Расеі з нагоды захопу Крыму, гэтыя матэрыялы мы цяпер сфармавалі і перадаем у Генеральную пракуратуру і менавіта яна будзе камунікаваць з міжнароднымі пракурорамі гэтага суда", - заявіў ён.

Пятрэнка ўдакладніў, што гаворка ідзе пра Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Міністр нагадаў, што Вярхоўная Рада ў лютым прыняла пастанову аб заяве ў гэты суд у сувязі з ацэнкамі тых злачынстваў, якія былі ўчыненыя расейскімі службовымі асобамі і расейскімі вайскоўцамі, а таксама тых асоб, якіх яны падтрымалі на ўсходзе Украіны і ў Крыме.

Кіраўнік Мінюста нагадаў, што першай заявай у Гаагу былі матэрыялы аб злачынствах, учыненых Януковічам і ягоным асяроддзем.

Паводле ягоных слоў, гэта заява была накіраваная летась, і ўжо адбылася першая камунікацыя міжнародных пракурораў з Генеральнай пракуратурай ва Украіне.

Як вядома, у сераду на пасяджэнні ўрада прэм'ер Арсеній Яцэнюк даручыў Мінюсту і МЗС разам з Генпракуратурай падрыхтаваць пазоў супраць Пуціна ў Гаагу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках