30 красавiка 2024, aўторак, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт Еўрапарламента ўхваліў выдачу Украіне €1,8 мільярдаў

1
Камітэт Еўрапарламента ўхваліў выдачу Украіне €1,8 мільярдаў

Еўрапарламент вызначыцца з пакетам дапамогі Украіне на наступным тыдні.

Камітэт замежнага гандлю Еўрапарламента на сваім пасяджэнні ў Брусэлі ў чацвер ухваліў праект дакладу Габрыэліюса Ландсбэргіса (група народных партый, Літва) аб выдачы макрафінансавай дапамогі Украіне. Як паведамілі ў прэс-службе групы народных партый, камітэт, сярод іншага, ухваліў пакет дапамогі на 1,8 млрд еўраў, піша "Корреспондент".

"Сённяшняя пастанова даводзіць наяўнасць моцнага кансэнсусу сярод палітычных сіл у Еўрапейскім парламенце для ўхвалення гэта беспрэцэдэнтна вялікага пакета без далейшых прамаруджванняў", - заявіў Ландсбэргіс.

Мяркуецца, што Еўрапарламент вызначыцца з пакетам дапамогі Украіне на наступным тыдні падчас міні-сэсіі ў Брусэлі.

Новая праграма дапамогі, прапанаваная Еўракамісіяй 8 студзеня, стане трэцяй праграмай для Украіны.

Макрафінансавая дапамога будзе давацца трыма ратамі: першыя дзве будуць выплачаныя ў другой палове 2015 года, трэцяя - на пачатку 2016 года.

У рамках першых дзвюх праграм Кіеў ужо атрымаў 1,36 млрд еўраў з 1,61. Астатнія 250 млн еўраў будуць выплачаныя найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках