30 красавiка 2024, aўторак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя ачапіла вакзал Вільні пасля сігналу аб расейскіх вайскоўцах

20
Паліцыя ачапіла вакзал Вільні пасля сігналу аб расейскіх вайскоўцах

Літоўскія сілавікі пастанавілі не ігнараваць звесткі аб тым, што ў Калінінград праз сталіцу краіны вязуць расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведаміла выданне ru.DELFI.lt.

Пасля атрымання інфармацыі аб тым, што праз тэрыторыю Літвы ў Калінінградскую вобласць у рамках раптоўных вучэнняў узброеных сіл РФ, магчыма, будуць перавозіць расейскіх навабранцаў, сёння ў Вільні паліцыя і памежнікі атачылі чыгуначныя вакзалы.

Раніцай 19 сакавіка на пасяджэнні Сэйма міністр абароны Літвы Юозас Алекас пацвердзіў, што былі атрыманыя звесткі аб тым, што праз Літву, магчыма, паедзе вялікая колькасць расейскіх вайскоўцаў. Паводле ягоных слоў, "быў атрыманы сігнал аб вялікай колькасці маладых людзей у цягніку". Аднак гэтая інфармацыя, як высветлілася, не адпавядала рэчаіснасці.

На пытанне, чаму былі прынятыя такія экстраныя захады, міністр адказаў, што гэта быў захад стрымання. "Каб іншыя не ехалі", - сказаў Алекас.

Цягнік быў двойчы правераны на Віленскім чыгуначным вакзале, аднак нічога падазронага заўважана не было. Цягнік адбыў у Калінінград паводле графіку.

"Было падазрэнне, што паедуць і вайскоўцы. У такім выпадку цягнік спыняецца, іх выводзяць і вяртаюць. Такія выпадкі былі. Але гэтым разам ехалі студэнты мараходнай вучэльні. Іх прапусцілі", - сказаў міністр.

Нагадаем, што ў аўторак у Расеі было абвешчана аб раптоўнай праверцы боегатоўнасці войска ў асобных рэгіёнах краіны, у тым ліку ў Калінінградскай вобласці, куды падчас вучэнняў былі накіраваныя знішчальнікі і бамбавікі.

Фота: DELFI

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках