30 красавiка 2024, aўторак, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікам Раскамнагляду панізяць да паловы заробак

3
Супрацоўнікам Раскамнагляду панізяць да паловы заробак

Раскамнагляд збіраецца ў 2015 годзе істотна панізіць заробкі сваіх супрацоўнікаў.

Пра гэта ТАСС паведаміў намеснік кіраўніка ведамства Аляксандр Панкоў.

«Скарачэнне заробкаў складае ў залежнасці ад рэгіянальнага падраздзялення ад 23 да 54 адсоткаў», - сказаў ён.

Да прыкладу, аклад кіраўніка сярэдняга паводле памераў рэгіянальнага падраздзялення ведамства зменшыцца з 114.000 рублёў да 80 тысяч, растлумачыў намеснік кіраўніка Раскамнагляду, удакладніўшы, што ў гэтую суму ўключаныя надбаўкі. «Вядучы спецыяліст-экспэрт летась атрымліваў 25 тысяч, будзе ў гэтым годзе атрымліваць 18 тысяч рублёў», - дадаў Панкоў.

З ягоных слоў, агульная колькасць супрацоўнікаў ведамства складае блізу трох тысяч чалавек. У 2013 годзе пад скарачэнне патрапілі 800 работнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках