30 красавiка 2024, aўторак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт «Лукойла» заклікаў Банк Расеі тэрмінова знізіць ключавую стаўку

1
Прэзідэнт «Лукойла» заклікаў Банк Расеі тэрмінова знізіць ключавую стаўку

Прэзідэнт нафтавай кампаніі «Лукойл» Вагіт Алекпераў заклікаў Банк Расеі тэрмінова прыняць пастанову аб зніжэнні ключавой стаўкі.

З ягоных слоў, цяперашняя занадта высокая стаўка (14 адсоткаў гадавых) не дае магчымасці развівацца бізнэсу, асабліва сярэдняму і малому, паведамляе ТАСС.

Цэнтрабанк знізіў ключавую стаўку на адзін працэнтны пункт, да 14 працэнтаў, 13 сакавіка. Пастанова была абгрунтаваная тым, што больш нізкая стаўка паспрыяе памяншэнню эканамічных рызык і не павялічыць інфляцыю.

У той жа час прадстаўнікі бізнэсу, да прыкладу гендырэктар «Русала» Алег Дзерыпаска, а таксама частка эканамістаў неаднаразова крытыкавалі ЦБ за тое, што ён трымае стаўку на занадта высокім узроўні.

30 студзеня ЦБ прыняў пастанову знізіць ключавую стаўку з 17 да 15 адсоткаў. Рэгулятар растлумачыў, што мінулае падвышэнне стаўкі да 17 адсоткаў прывяло да стабілізацыі інфляцыі і дэвальвацыі «ў той меры, у якой разлічваў Банк Расеі». Пасля паведамленняў аб памяншэнні стаўкі курс даляра на Маскоўскай біржы наблізіўся да 71 рубля, еўра каштаваў больш за 80.

16 снежня Цэнтрабанк павысіў ключавую стаўку з 10,5 да 17 адсоткаў. У той жа дзень падчас біржавых таргоў еўра прабіў адзнаку 100 рублёў, даляр - 80.

Ключавая стаўка ЦБ з'яўляецца адным з асноўных інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі. Пад гэтую стаўку рэгулятар выдае банкам крэдыты. Паказчык робіць уплыў на фармаванне ставак пазык у крэдытных арганізацыях, а таксама на ўзровень інфляцыі. Больш нізкая стаўка, як правіла, стымулюе эканамічны рост, тады як больш высокая закліканая ўмацоўваць курс нацыянальнай валюты і змагацца з інфляцыяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках