30 красавiка 2024, aўторак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы затрыманы вайсковы лётчык, які шпіёніў на Расею

2
У Польшчы затрыманы вайсковы лётчык, які шпіёніў на Расею

Затрыманы меў намер скапіяваць некалькі тысяч планаў маршрутаў польскіх знішчальнікаў F-16 і перадаць іх расейскай выведцы.

Лейтэнант ВПС Польшчы перадаваў звесткі аб маршрутах польскіх знішчальнікаў F-16 расейскай выведцы. Такія абвінавачванні яму выставіла Служба вайсковай контрразведкі Польшчы, паведамляе партал TVN24.

Як стала вядома выданню, вайсковец меў намер скапіяваць некалькі тысяч планаў маршрутаў знішчальнікаў. Аднак афіцыйна пракуратура абвінавачвае яго ў "няправільным абыходжанні са службовымі дакументамі", піша "Еўрапейская праўда".

Як адзначае выданне, лётчыка затрымалі яшчэ ў лістападзе мінулага года. "Былі падазрэнні, што ён капіяваў некалькі тысяч палётных планаў польскіх F-16. Ёсць відавочныя прыкметы таго, што звесткі перадаваліся расейскай выведцы", - распавялі выданню крыніцы, звязаныя з Мінабароны Польшчы.

У той жа час вайсковая пракуратура сцвярджае, што лётчыка адхілілі ад выканання службовых абавязкаў з іншых прычын: прысваенне амуніцыі, незаконнага захоўвання гэтай амуніцыі і халатнасці падчас працы са службовымі дакументамі.

На запыт журналістаў, чаму вайсковая пракуратура не расследуе справу аб шпіянажы, у пракуратуры адказалі, што не маюць належных доказаў, і "калі спадар рэдактар мае такія звесткі, просім падзяліцца з імі са следствам".

У той жа час крыніцы ў Мінабароны Польшчы сцвярджаюць, што рознагалоссі ў ацэнцы доказнай базы з'яўляецца следствам канфлікту паміж Службай вайсковай контрвыведкі і вайсковай пракуратурай.

Яшчэ адзін ключ у гэтай справе - супрацоўнік расейскай амбасады, якому падазраваны імаверна перадаваў звесткі, быў выправаджаны з Польшчы адразу пасля затрымання лётчыка. Аднак у МЗС Польшчы гэтую інфармацыю не каментуюць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках